тут мадэрыя, я і сам магу гэта зрабіць. Свіслач.
Маёхас м. Гулянне, выпіўка /жарт./. А гэта ў вас што тут за маёхас? Пракопавічы.
Мазгаўня ж. Галава /груб./. Павярні сваю мазгаўню, ні заступай лямпы. Пагараны.
Мазге мн. Мазгі, розум. Адыдзі, а то як дам — мазге выляцяць. Пракопавічы. Ні хачу я мазге над гэтым сушыць. Белева.
Мазурка ж. Мазурка, парны танец. Мазурку ў нас скакалі, але ні так часто. Кунцаўшчына. 2. Здобная булка /устар./. Валаконнікам давалі і мазуркі, ні толькі яйка, як добро спявалі. Талочкі.
Майдан м. Вымашчаная каменнем яма для гною ў маёнтках. У майдан заяжджалі параконнымі вазамі гной браць. Свіслач.
Майранак м. Зелле, якое ўжываецца як прыправа да мяса і сала. Майранак есць, то ўжэ ні трэбо ні перцу, ні лаўроваго ліста. Казловічы.
Майскі хрушч м. Майскі жук. Ціпер майскіх хрушчоў ні відаць, а некалі як страсянеш гарабіну, та як гарох сыплюцца, падаюць на землю. Свіслач.
Майстравы прым. Умелы, здатны да работы чалавек; майстар на ўсе рукі. Хлопяц майстравы, усё можа сам зрабіць. Каўпакі.
Майткі мн. Штаны, нагавіцы. Майткі хлопяц зусім падраў, ні настарчысса яму купляць. Квасоўка. Зашпілі шлейкі, а то майткі згубіш. Карозічы.
Макавей м. Рэлігійнае свята, якое святкавалі 1 жніўня. Ад Макавея зачынаўсо спасаўскі пост, усе посцілі. Клачкі.
Макавене н. Макавіны, сцеблі маку. Некалі, як дзіця кепско спіць, напараць макавеня, напояць, і спіць яно, ні разбудзіш. Зарубічы.
Макароны мн. Макароны. Маці рэтко макароны варыла, тулькі па святах. Рудавіцы
Макаўка ж. 1. Макаўка, плод маку — каробачка, дзе знаходзіцца насенне. Макаўку страсяні — так мак і пасыплецца. Рагачы. 2. Верхняя частка галавы. Абамберыў голаў, тулькі на самай макаўцы стырчыць трошкі валасоў. Лікоўка. 3. Аснова /корань/ конскага хваста, з якога растуць валасы. Хваста ў кабылы німа, адна макаўка асталаса. Каўпакі.
Макаўнікі мн. Піражкі з пшанічнай мукі з макам. Макаўнікі — сама лепша яда была на куцю. Калбасіна.
Макацёр м. Макацёр, макатра, гліняная пасудзіна, у якой труць мак. Да вайны макацёры прадавалі ў Кузніцы, туды ездзілі купляць. Бакуны. Макацёр разбіўсо, німа ў чым маку змалоць. Лойкі.
Макацёрка ж. Макацёр, макатра. Як маці малола мак, та я макацёрку трымаў, каб ні круціласа. Каўпакі.
Макацёрт м. Макацёр, макатра. Патрымай макацёрт, трэбо маку змалоць. Бандары.
Макітра ж. Макацёр, макатра. Як свая макітра, та і добро, калі захацеў, тады маку і змалоў. Круглік.
Макляк м. Бязвольны, бесхарактарны чалавек. Макляк некі ні мужчына, ні ён, а жонка ім кіруя, што хоча робіць. Кунцаўшчына.
Макотра ж. Макацёр, макатра. На макотру ў Рыдзялях кажуць: верцяха. Эйсманты. Макотру ойцец купіў, файно будзя мак малоць. Эйсманты.
Макотрэ ж. Макацёр, макатра. Макотрэ куплялі найбольш у Гродні. Азёры.
Макрыца ж. 1. Аднагадовае пустазелле з паўзучым сцяблом. Макрыца ўсюды расце, ад яе ні ўратуяшса і ў гародзі. Свіслач. 2. Макрыца, станожка, невялікая жывёліна, якая жыве ў сырых месцах. Камень як падымяш, так макрыцы і заходзяць. Карозічы.
Макуха ж. Макуха, рэшткі ільнянога або сланечнікавага насення пасля выціскання алею. Макуха такімі кругамі была, куплялі свіням. Гродна.
Малавеля прысл. Нямнога, няшмат, трохі, крыху. Кап хоць малавеля што стараўсо рабіць, а то анічагусянькі ні робіць. Балічы.
Маладая ж. Маладая, нявеста. Забляялі
78 👁