Старонка 197
◀ / 329 ▶
расцерці. Падлогу ні вымые, а тулькі гразь развэдзгае, развэдзгае і кіне. Каленікі. Разгаварыцца зак. Стаць гаваркім, пачаць много гаварыць. Бабы як разгаварыліса, та прастаялі гадзін мо дзве, пакуль ні сцямнело. Пыра. Разгарадзіцца зак. Разгарадзіць, разабраць агароджу, перагародку. Ад гуліцы сельсавет сказаў разгарадзіцца, мода ціпер пашла — кап платоў ні было. Казіміроўка. Разгон м. Свавольнік, дураслівец, непаседа, гарэза. Разгон ні хлопяц, жыць матцы ні дае, ні слухая. Кунцаўшчына. Разгрувасіць зак. Разбіць, раз'ездзіць, папсаваць яздой. Дарогу чысто разгрувасілі машынамі, ні пройдзяш, адны ямы. Рагачы. Разгрувазіць зак. Тое, што і разгрувасіць. Як пайшлі з зімы машыны гной вазіць, та і дарогі той ні пазнаць, усю разгрувазілі. Круглікі. Разгрузіць зак. Разгрузіць, вызваліць ад грузу. За ноч аш тры вагоны дроў разгрузілі, зусім, можно сказаць, ні спалі. Стрэльчыкі. Раздабыць зак. Здабыць, дастаць з цяжкасцю. Здаецца, ужэ нічого ў хаці ні было, а ён недзе пойдзя, нешто раздабудзя і зноў жывем. Віцькі. Раздарожа н. Бездараж, бездарожжа. І здумаў ты ехаць у такое раздарожа, у такую непагадзь. Каленікі. Разец м. Рэжучы інструмент для апрацоўкі капытаў каня пры падкоўванні. Каваль спачатку разцом абрэжа, абрэжа каню капыто, а тады ўжэ прыбівае паткову. Бандары. Раззваніць зак. Расказаць усюды, усім /неадабр./. Пляскач некі, ашчэ нічого ні зрабіў, а ўжэ ўсім раззваніў, пахваліўсо. Кругляны. Раззлавацца зак. Раззлавацца. Як раззлуецца, та яго ніхто ні ўрэмтае, пакуль сам ні асядзе. Няцечы. Раззява ж. Рассеяны, няўважлівы чалавек. Раззява, з-пад носа бяруць, а ён ні бачыць. Рагачы. Раззявяка м. Расцяпа, някемлівы, няўважлівы чалавек. Пазбіраюцца гэтыя раззявякі і глядзяць гадзінамі, як экскаватар землю капае. Скідаль. Разлезлік м. Хваравітае дзіця. Некі разлезлік, здаецца, і адзяваям, а вецяр падуе, і зноў сморгае. Лабна-Агароднікі. Разлютавацца зак. Разлютавацца, раз'юшыцца, прыйсці ў лютасць. Ён як разлютаваўсо, та ледво ўгаварылі, месца сабе ні знаходзіў. Баранавічы. Разлязаваць зак. Гасіць вапну, змешваць нягашаную вапну з вадой, каб атрымаць будаўнічую вапну. Вапну трэбо разлязаваць, каб паляжала ў ямі, тады добра будзя. Тарусічы. Размарын м. Пакаёвая кветка. У маёй мамы і ціпер у хаці размарын расце, велькі вазон стаіць. Адэльск. Разматачка ж. Прыстасаванне для разматвання нітак з маткоў. Разматачку я сам зрабіў, ні трэбо было і майстра. Зарубічы. Размер м. Бандарскі цыркуль для разметкі дна посуда. Размеры мы самы рабілі, а нікаторыя заказвалі ў кавалёў. Бандары. Размузнець зак. Размяцца, стаць мяккім, ператварыцца ў месіва. Зацерка зусім размузнела, есці німа як. Лаша. Размяжджыць зак. Раздрабіць, раструшчыць, размажджэрыць. Ён як паляцеў з рыштаваня, так аб камень галаву і размяжджыў, дайшоў зразу. Капцёўка. Разносіць незак. Успухаць. Шчоку разносіць, зубы замэнчылі, усю ноч месца сабе ні знаходзіў. Аленічы. Разора ж. Разора. Які там загон ў іх быў, шэсць баразён і дзве разоры, сабака хваста ні меў дзе палажыць. Бросты. Разрабіцца зак. Паправіцца, патаўсцець. Але ш твая баба і разрабілаа, ні пазнаць. Свіслач. Разуцца зак. 1. Зняць з ног абутак. Да Гродна далёко, трэбо разуцца, лягчэй будзя ісці. Каўпакі. 2. Не мець абутку. Зусім хлопяц разуўсо, ні мая ў чым выйсці. Старая Дубавая. Разыгра ж. Раздолле, прастор, раскоша. Але ж нашым курам ціпер і разыгра — куды хочуць ідуць. Квасоўка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 329 ▶