Старонка 144
◀ / 329 ▶
ны дзень. Ці ты ведаяш, што назаўтро нам калейка каровы пасвіць? Клачкі. Назімка ж. Азіміна, рунь, пасевы азімых збожжавых культур. Назімка ў гэтым року добра, глядзі, рунь аш паслаласа. Ліхачы. Назіркам прысл. Пазіраючы ад часу. Лесу ні ўпільнуяш назіркам, трэбо добро пільнаваць, кап парупкі ні было. Зарубічы. Іван ішоў першым, а я за ім назіркам. Малая Жорнаўка. Назоўтра прысл. Назаўтра, на наступны дзень. Назоўтра, казалі, знайшлі бурку на дарозі, ніхто з дзеда яе ні здымаў, сам згубіў. Копанікі. Наканавано дзеепрысл. Вызначана лёсам; наканавана. Яму ўжэ даўно наканавано было скруціць голаў, і скруціў. Свіслач. Наказане н. Кара, пакаранне; бяда, гора. Во наказане з готым хлопцам, вучыцца аніяк ні хоча. Каўпакі. Наказаць зак. Наказаць, паведаміць. Трэбо нашым наказаць, хай у госці прыедуць. Каўпакі. Накажыця нашым, хай прыедуць выбіраць бульбу. Баранава. Накараць зак. Пакараць, падвергнуць пакаранню. Ідзі накарай яго, а то ніяк ні слухая мацеры. Сухаўляны. Накідаць незак. Накідаць, накладаць. Пойдзем гной накідаць, во, фурманкі ўжэ прыехалі. Чашчаўляны. Наклад м. Накладка з сухіх карэнняў пырніку на верх страхі. Я, бала, як зраблю наклад, прывяжу жэрткамі, та ніяка бура ні ззарве. Казіміроўка. Наконт прыназ. Наконт /каго-чаго /. Наконт тых грошай, браток, ні пытай, прапалі дый годзі. Лойкі. Наладаваць зак. Налажыць, накласці, напакаваць. Наладаваў поўны воз збожа, глядзі, конь ні пацягня. Каўпакі. Налажыцца зак. Налаўчыцца, набыць навык, навучыцца. Але ж і панамэнчыўсо, пакуль налажыўсо вырабляць гаўчыны, ціпер зусім другое. Сухая Даліна. Налізацца зак. Напіцца дап'яна /неадабр./. Здаецца, трохі выпіў бы, а то наліжацца, як свіня, і паўзе дахаты. Зарубічы. Налыгацца зак. Наесціся больш, чым трэба /груб./. Налыгаўсо клецак, а ціпер хварэяш, жвот баліць. Тужаўляны. Налягаць незак. 1. Налягаць, націскаць, навальвацца. Стол можаш паламаць, налёг, аш трашчыць. Рагачы. 2. Настойваць, дамагацца. Каб ні налягаў на яго, та ён інстытута ні кончыў бы. Кунцаўшчына. Намаразні мн. Намаразні, падоўжныя брускі, якія набіваюцца на капылы ў санях. Як моцны мароз, та намаразні аш трашчаць у санях. Карозічы. Намаразні на капылэ набіты, каб ні расходзіліса. Каленікі. Намаразь ж. Намаразь, асадак снегу, падобны на шэрань, які ўтвараецца ў сырое надвор'е. На дзераве намаразь велька была, галіны паламаліса, ні вытрымалі. Галаўнічы. Намаўляць незак. Падгаворваць, падбухторваць, навучаць. Ні трэбо дзіцей намаўляць, каб біліса, гэдак ніхто ні робіць. Гібулічы. Намырснік м. Пралада ў выглядзе шырокага раменьчыка з замацаванымі вострымі цвічкамі, якую надзяваюць цяляці на мысу, каб не магло ссаць карову. Надзень намырснік цяляці, а то і зноў ссе карову. Забагонікі. Намэдрыкі мн. Набэдрыкі, набедрыкі, набадры. Намэдрыкі заказвалі ў рымара, самы ні шылі. Круглікі. Намэдрыкі надзявалі на каня, кап хамут на шыю ні налазіў, як з гары едзяш. Пагараны. Папраў намэдрыкі, а то могуць з'ехаць. Рыдзялі. Намэтрыкі мн. Набэдрыкі, набедрыкі, набадры. Помню, як тато намэтрыкі прывёз са Скідаля, там заказваў. Свіслач. Нанач прыс. Нанач, на ўсю ноч. Бывало, дасі коням, каровам нанач, а тады ўжэ ідзеш да мушчын на пасядушкі. Лікоўка. Наніц прысл. Зусім, цалкам. Як узяўса, та хлопца наніц збіў, аш шкада стало. Путна. Наотляй прысл. Наводмаш, з размаху. Казюк ішоў, а потым як урэжа наотляй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 329 ▶