Старонка 151
◀ / 329 ▶
перасох. Лікоўка. Ніне ніхто і ні паверыць, што некалі людзі хлеб з мякінай елі. Загорцы. Ніотлы прым. Слабы, хваравіты. Малой неотлая была, а ціпер бачыш, што за дзеўка вырасла. Свіслач. Ніпанадны прым. Непрывабны, пазбаўлены прывабнасці. Хлопец ніпанадны, а глядзі, якую файну дзеўку ўзяў. Дубніца. Ніраха ж. Неахайны чалавек. Здаецца, і ў людзях недзе быў, а як быў нірахай, так і астаўсо. Баранава. Нітрывалы прым. Нетрывалы. Сіня цыбуля нітрывала, доўго ні ляжыць, гніе. Солы. Ніўзначай прысл. Незнарок, выпадкова, ненаўмысна, ненарокам. Піхануў ніўзначай і ні думаў, што ўпадзеш. Свіслач. Я і ні думаў, а тут ніўзначай у начальнікі папаў. Каленікі. Ніўнятно прысл. Невыразна, незразумела. Нешто казаў ніўнятно, так я толкам і не разабраласа. Свіслач. Ніўпорны прым. Няўчасны, несваечасовы /пра роды/. У Ганулі перша дзіця ніўпорна было. Колькі яна з ім папамэнчыласа, што ні рабіла — усероўно ні выжыло. Карозічы. Ніўстойка ж. Няўстойка, устаноўлены дагаворам штраф за невыкананне адным з бакоў ўзятых абавязацельстваў. Я табе тады казала: ні пазычай грошай, а ціпер во ніўстойку плаці. Караневічы. Ніўтаймаваны прым. Неўтаймаваны. Гэты конь малады, ніўтаймаваны, баюса ў воз запрагаць. Копанікі. Ніхарозны прым. Непрыгожы, непрывабны. Але ж і ніхарозны хлопец, і па кім ён пашоў. Славічы. Ніц займ. Нічога. Ніц ні будзя, мой галубок, с свае хаты нікуды ні пайду. Кузьмічы. Ніц ні бэндзе, пане сэндзя / прымаўка/. Квасоўка. Ніці мн. Ніці, тонка ссуканая пража. Як ткала, та ніці ў аснове натта ж рваліса, лён кепско спрадзены. Лугавая. Нічагуткі займ. Нічога /узмацн./. А-ей, Манячка, мы нічагуткі з ім тут ні рабілі, ніхто яго ні крыўдзіў. Пракопавічы. Нічагутко займ. Нічога /узмацн./. І хацела б даць што-нібудзь беднаму, але ў самой нічагутко німа, ледво жыву. Старая Дубавая. Нічальніцы мн. Прыстасаванне ў кроснах з прутоў і ніцей для раздзялення асновы на дзве часткі. Як дзяўкамі былі, та выбірыстыя родна ткалі ў шэсць і нават у восім нічальніц. Віцькі. Нічысцік м. Чорт, нячыстая сіла. Дзед нам казаў, што нічысцікі найбольш у ветраках жывуць, памагаюць малоць. Грыўкі. Нішпоры мн. Вячэрняя касцельная служба. Ля, ужэ ў касцелі на нішпоры зазванілі, пара ісці. Адэльск. Нішчата ж. Галеча, беднасць. У Забагоніках страшна нішчата была, ніхто бульбы свае ні меў. Забагонікі. Нішчымніца ж. Нішчымніца, бясхлебіца, голад. Тады нішчымніца душыла, ні мелі чаго ў гаршчок нават усыпаць, галодныя хадзілі. Эйсманты. Нішчэмніца ж. Тое, што і нішчымніца. Ціпер камбайнёрам на поле пачалі гарачыя абеды прывозіць, а некалі галодныя жалі, нішчэмніца мэнчыла. Сапоцкін. Ніякі займ. Ніякі, які б ні быў. Мы елі хлеб траякі: белы, чорны і ніякі /прымаўка/. Пагараны. Ножна мн. Ножны, вялікія нажніцы. У нас аш троя ножнаў было, што воўну стрыгчы, бо гавец много было. Ніжнія Пагараны. Носаль м. Той, у каго вялікі нос /зневаж./. Але ж і носаль, яго нос на семярых рос, а аднаму дастаўсо. Кунцаўшчына. Нота ж. Музыкальны слых, рытм, голас. Хацеў бы спяваці, дый ні маю ноты, кажушок падраны і дзіравы боты /з нар. песні/. Свіслач. У кампані з дзяўчатамі яна неяк цягне, а адна ні можа спяваць, ні мая ноты. Дзекалавічы. Ноч ж. Ноч. Тая ноч цяжкая была, ледво перажылі. Скраблякі. Свентаянская ноч — ноч з 23 на 24 чэрвеня ст.ст. у католікаў, /тое, што і купальская ноч/. Нашу вёску таму і Свентаянск назвалі, што тут у ноч свентаянскую
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 329 ▶