Старонка 28
◀ / 329 ▶
вае бацвінне, лісце бручкі. Брушкі ні відаць, адно брушкавене вырасло. Агароднікі. Брыда ж. м. Гадасць, паскудства, дрэнь /пра чалавека/. Брыда нека, а ні баба, на ёй адзежа і тая ні так ляжыць. Зарубічы. Брыдзіць незак. Быць брыдкім. Мне ён брыдзіць, ні магу на яго глядзець. Жукевічы. Брыдкі прым. Гадкі, непрыемны, дрэнны. Але і брыткі хлопяц, і ў каго ён удаўсо; ні ў бацьку, ні ў матку. Стрыеўка. Брыдко прысл. Сорамна, непрыемна, агідна. Брытко так рабіць, людзі сміяцца будуць. Баброўнікі. Брыжы мн. Брыжы, вузкая палоска тканіны, сабраная ў зборачкі, якой аздабляюць адзенне. Зайграйце, музыкі, у міне брыжы вялікі. Міне хлопцы любілі, та мне брыжы купілі /прыпеўка/. Лаша. 2. Вязаны чэпчык з карункамі, які насілі замужнія жанчыны на галаве пад хусткай. Як толькі вышла замуж, так на галаву і надзела брыжы. Клачкі. Брызгаўка ж. Авадзень, тое, што і банкач. Брызгаўкі на коні нападаюць, страшэнна тнуць, ні ўтрымаць. Парэчча. Брызгачэ мн. Скручаныя ў пучкі ніткі па краях настольніка, хусткі; дробныя кутасікі. Брызгачэ ў настольніках абвязалі, кап ні цёпкаліса. Лікоўка. Брызгота ж. Слота, мокрая пагода. На дварэ нека брызгота, ні хочацца з хаты выходзіць. Сухмяні. Брызготна прысл. Сыра, мокра /пра пагоду/. Як выганялі каровы раніцай, халадно было, брызготна неяк, ціпер пацяплело. Гарны. Брызгуліна ж. Брызгуліна. З брызгуліны цыганэ варылі неку масць, шмараваліса, кап блохі ні кусалі. Кунцаўшчына. Брызгуль м. Драўляны самаробны гузік у выглядзе кароткай палачкі. Калісьці, як адарвецца брызгуль ат світкі, ні бяда, купляць ні трабо, сам зробіш. Брузгі. Брызгульчыкі мн. Біркі. Брызгульчыкі прывязвалі да гаўчын, каб ні паблытаць. Рыбніца. Брылік м. Посуд, сплецены з саломы і лазы для вымярэння і рассявання збожжа; тое, што і сявенка. Набярэш поўны брылік збожа і сеяш памаленьку, пакуль ні кончыш, тады зноў набіраеш. Батароўка. Брылік м. Услончык, зэдлік, тапчанік. Стары наш возьме брылік, сядзе каля печы і грэе плечы. Прыгодзічы. Брылік м. Казырок. Мы табе, Генік, шапку з брылікам купілі, кап слонца ні пякло, нос ні аблазіў. Скідаль. Брыль м. Саламяны капялюш. У нас толькі бацюшка адзін насіў брыль, ціпер кожны ходзіць. Азёры. 2. Казырок. Пры паляках некалі моднымі былі шапкі с такімі велькімі брылямі. Гродна. Брымкаць незак. Іграць няўмела на музычным інструменце. Ні ўмееш іграць — кінь брымкаць пад вухам. Ханявічы. Брында ж. Неахайная жанчына. Хто ні казаў, але ні гэта брында, сама вечна абрындана поўзае. Прывалка. Брындачэ мн. Растрэпаныя ніці па краях абруса, ручніка, хусткі. Чысто брындачэ ў настольніку паабрываліса, німа як на стол засцілаць. Рудавіцы. Брындуляць незак. Няўмела іграць на струнным інструменце. Узяў балалайку і брындуляе нешто. Гродна. Брынчаць незак. Нездаволена мармытаць, бубніць. Сказала яму дзіця пільнаваць. Ні ідзе, стаў і нешто брынчыць сабе пад нос. Балічы. Брыскотно прысл. Мокра, сыра. Нека імжа на гуліцы, брыскотно стало. Каленікі. Брысці незак. Ісці па глыбокім снезе. Столькі снегу наваліло, што чалавек ледво брыдае па ім. Зарыца. Брысы мн. Вусікі ў пшанічным коласе. Да вайны нікаторыя брысатую пшаніцу сеялі, у яе такія брысы доўгія былі. Свіслач. Брытаць незак. Заблытваць /пра ніці /. Брытаць матке вы ўмееце, а хто раз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 329 ▶