Старонка 210
◀ / 329 ▶
Сержп м. Серп. Сержп тупы, кепско каваль назубіў, аніяк ні рэжа, руку наверадзіла. Адамавічы. Сесці зак. Сесці. Людзей набіласо, што сесці ні было дзе. Адамавічы. Як зайшоў я да суседа, сказалі мне сесці, паставілі бульбачку з мундзірамі есці /з нар. песні /. Рудавіцы. Сесці бэнкам — у значэнні: сесці і не ўстаць. Кап ты сеў бэнкам, кап ты! /праклён/. Грыўкі. Сетка ж. Сетка. Глядзі, мяч у сетку ўляцеў, і зноў гол нашым забілі, што яны сабе думаюць? Гродна. Сеўка ж. Сявенка, сявалка, сяўня, посуд для ручной сябы. Сеўку высяяў ячменю і ўсероўно ні хапіло, трэбо будзя дасяваць. Завадзічы. Сеялка ж. Сеялка. Сеялкі тулькі ў маёнтках былі, у гаспадароў ні было, уручную сеялі. Кукалі. Сеянка ж. Аднагадовая цыбуля, вырашчаная з насення для пасадкі. У першы рок сеянка вырастае з гарошыну, на другі рок — як добра зямля — с кулак. Батароўка. Сёмісты прым. Колер у кропінку; рабы. Сёмістая курыца найбольш яец знясла, добра курыца. Свіслач. Сёмуха ж. Рэлігійнае свята у сем нядзель пасля вялікадня /на пяцідзесяты дзень/. На Сёмуху фэст у Семярэнках быў, натто бойкі, людзей много было, сваіх бачыла. Сухая Даліна. Сёрбало н. Той, хто сёрбае пры ядзе. Эх ты, маленькі сёрбало, здаецца, насёрбаўсо даволі зацеркі і ашчэ хочаш. Балічы. Сёрбаць незак. Есці прагна і шумна, прыцмокваючы; хлябтаць. Як пачнеш сёрбаць, та на гуліцы чуваць, як ты сёрбаяш, і ні брытко табе? Лаша. Сібірны прым. Вельмі халодны. Сібірны вецяр падуў, пранізвае да касцей, увесь ат холаду лекаціш. Карозічы. Сівуха ж. Самагон слабога мацунку. Кідай гнаць, адна сівуха пашла, ні гарэлка, хто яе піць будзя. Табала. Сіга ж. Рачная рыба. Сіга падобна на шчупака, тулькі круглейша, ні такая тонкая. Загорцы. Сігануць зак. Скочыць, скокнуць, пераскочыць. Я тут да яго, а ён як сігане прас плот; пашоў, як дым, тулькі яго і бачылі. Кашэўнікі. Сікам-брыкам прысл. Не проста, не па прамой лініі. Але ж і зрабіў баразну, вывеў сікам-брыкам і ашчэ любуяцца. Лікоўка. Сікаўка ж. Самаробная помпа. Як малыя былі, та з белаго бэзу наробім сабе сікавак і сікаем, абліваемсо вадой. Кунцаўшчына. Сікша ж. 1. Дзяўчынка, якая часта мочыцца. Сікша-моча, прадай клоча! — Нашто клоча? — Пугу віці. — Нашто пуга? — Сікшу біці /празыўка /. Дзекалавічы. 2. Перан.: дзяўчынка, якая часта плача. Сікша гэта, ей нігды ні світае, абы-што — так і зноў плача. Гарны. Сікша ж. У значэнні: не зусім дарослая дзяўчына /зневаж./. Якая там з яе дзеўка, сікша ашчэ, малако на губах ні высахло. Гарны. Сілок м. Сіло, паляўнічая прылада для лоўлі птушак і дробных звяроў. Учора за адрынай сілок паставіў, мо якое кураня ўлезя. Прыгодзічы. Сілье н. Тое, што і сілок. Міне тато навучыў, як рабіць сілье, ціпер кожну зіму стаўлю на курапят, нават зайца адзін раз ззымаў. Сухая Даліна. Сінагога ж. Сінагога. У Індоры адна тулькі сінагога пасля вайны засталаса, усё немцы спалілі, паразбівалі. Пракопавічы. Сінёўка ж. Спадніца сіняга колеру з самаробнай тканіны. Сінёўку складзеш нову і ідзеш сабе в дзяўчатамі да цэрквы. Бакуны. Сіњавей м. Сіняк звычайны, меданосная расліна сямейства бурачнікавых. Гэты рок натто ж добры быў узятак, найлепей бралі пчолы с сінявею, аш кішэў ад іх. Ласосна. Сіняк м. 1. Драўніна, якая мае сіні колер, пазбаўленая жывіцы. Гэта сіняк, ён нават на дрова ні гадзіцца, ні тулькі на што. Путрышкі. 2. Халодная, вільготная глеба. На сіняку, хоць сей, хоць ні сей, нічого ні вырасце. Малая Альшанка. 3. Сіняе месца на целе ад удару Як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 329 ▶