Старонка 16
◀ / 329 ▶
Апіня ж. Аўтарытэт. Ён ніякай апініі ні мае, які з яго начальнік. Круглікі. Аплявуха ж. Аплявуха. Ён, доўго ні ждучы, так і даў яму аплявуху. Белева. Аплятаць незак. Са смакам есці. Бачу, кот прытаіўсо каля печы і нешто аплятае. Лаша. Аполак м. Крайняя дошка з аднаго боку выпуклая, якая атрымліваецца пры падоўжнай распілоўцы бервяна. Аполкамі гародзяць у хлявах, робяць насціл, каб цяплей у хлявах было. Пяслі. Аполец м. Вялікі кавалак свінога сала. Паршука такрок закалолі добраго, ашчэ апольцаў тры маям сланіны. Дарашэвічы. Аполіны мн. Адходы ад правейвання круп. Збяры аполіны, дый кінь пат свіня, хай перабіраюць. Бакуны. Апона ж. Шына. Апону, мусі, на цвік прабіў, дух спускае. Жукевічы. Вялікі кавалак аўчыны або грубага сукна, якім укрывалі ногі ездакі ў санях, экіпажах. Найбольшы марос, а як укрыясса добро апонай, та і ён ні страшны. Гродна. Апоркі мн. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. Каля сваей хаты добро і ў апорках хадзіць. Панямунь. Апоўзлік м. Бесхарактарны, марудлівы, бязвольны чалавек /пагард./. Каб ён ні быў такім апоўзлікам, та пат старасць можно было б і на яго спадзявацца. Баброўнікі. Апоўзлы прым. Бесхарактарны, марудлівы, бязвольны. Лазіць, як апоўзлы, ледво ногі валачэ. Рудавіцы. Апрандаваць незак. Паважаць, шанаваць. Ён зусім свае жонкі ні апрандуе, за нішто мае. Круглікі. Апрануцца зак. Адзець вопратку. Я гэта і бес цібе ведаю, што, як у дарогу едзяш, та трэбо добро апрануцца. Карозічы. Апрануць зак. Адзець. Ціпер шторок мода другая, гэта раней адзеў фуфайку і хадзі сабе. Асочнікі. Апратаць зак. Ачысціць; вызваліць ад ўсяго непатрэбнага. Трэбо адрыну апратаць, заўтро снапэ будзем вазіць. Балічы. Апсік! выкл. Вокліч, якіы адганяюць ката. Апсік! Німа ад цібе спакою. Лаша. Апуцканы дзеепрым. Вымазаны, запэцканы, забруджаны. Дзіця апуцкано, стварэня на ім ні знаць. Ферма. Апуцкацца зак. Вымазацца, забрудзіцца, запэцкацца. Вытры бараду, а то апуцкаўса, як малы. Баранавічы. Апуцкаць зак. Вымазаць, забрудзіць, запэцкаць. Скінь каптан, бо апуцкаеш ядучы. Бандары. Апяхнуць зак. Адказацца ад сваіх намераў. Узяўса спачатку за работу, а пасля чамусьці апяхнуў. Старая Руда. Пасля смерці жонкі хацеў жаніцца, а пасля апяхнуў. Кавалічы. Арава ж. Вялікі гурт. Адкуль узяць такую араву накарміць, ні выдлужыш. Кунцаўшчына. Арапорт м. Аэрапорт. Якраз двойка ідзе да арапорта, сядай жывей, паедзям. Калбасіна. Аратай м. Араты. Які з яго аратай, з-за ручок плуга ні відаць. Грандзічы, Азяркі. Армонік м. Гармонік. Іван добро іграў на армоніку, прас сібе іграць навучыўса. Грандзічы, Азяркі. Армяк м. Доўгая мужчынская вопратка з сукна. У дарогу мужчыны заўсёды бралі армяке. Галаўнічы. Арфа ж. Арфа; сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня ад мякіны і смецця. Рукі адбярэ, круцячы арфу. Забагонікі. Арфаваць незак. Арфаваць; ачышчаць арфай зерне ад мякіны і смецця. Як намалоцяць жыта, та мы арфавалі і ноччу, пры фанарэ. Забагонікі. Аршын м. Старая мера даўжыні, роўная 71 см. Некалі метра ні ведалі, мералі на аршыны. У адным аршыні 16 вяршкоў. Клачкі. Арыштант м. Арыштант. Хіба хто ні ведае гэтаго арыштанта, ён прайшоў агонь і чортавы зубы. Свіслач. Бачыла, як вялі на суд арыштантаў? Карозічы. Асавець зак. Асалавець; стаць расслабленым, санлівым. Здаецца, і німного выпілі, а чалавек зусім асавеў, стаў га
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 329 ▶