Старонка 121
◀ / 329 ▶
Напіўсо, як ліса з ладышкі /прымаўка/. Кавалічы Лажамэнт м. Ложак /груб./. Нічого ў яго ў хаці німа, адзін некі лажамэнт стаіць. Кунцаўшчына. Лажбіна ж. Лагчына, нізіна. Вёска наша ў лажбіні, у ёй зацішней, ні так вецер дуя. Галаўнічы. Лазанкі мн. Страва з парэзанага на квадрацікі тонка раскачанага цеста, запраўленая макам і цукрам. На першу куцю маці заўсёды лазанкі варыла, іх халоднымі елі. Балічы. Лазня ж. Лазня. У нас хоць і лес быў, але лазня рэтко ў каго была. Бакуны. Лазэнга ж., м. Бадзяга, валацуга. Лазэнга ты, цэлымі днямі недзе ўсё лазіш, у хаці ні прыпыняяшса. Гродна. Лайдак м. Лодар, гультай. Лайдак, вецер стрэху ўсю паабырваў, а ён і ні думая крыць. Казловічы. Лактаць незак. Распіваць, жлукціць. Прывык гарэлку лактаць, і рады з ім ніякай німа. Рыбніца. Ламавік м. Ламавік, перавозчык цяжкіх грузаў. Усе цянжары тады перавозілі ламавіке, ніякіх машынаў ні было. Ласосна. Ламак м. 1. Непаваротлівы, няўклюдны чалавек. Ламак некі, да яго нічого ні прыстае, ніякая культура. Капцёўка. 2. Прылада для першапачатковай апрацоўкі льну. Спачатку лён трэш на ламак, а потым ужэ на церніцу. Лікоўка. Ламануць зак. 1. Кінуцца ўбок. Ён ішоў, ішоў, а потым як ламане за хату — тулько яго і бачылі. Хамякі. 2. Упасць раптоўна. Яны тады з чайкі ў Нёман як ламанулі, та ні адзін ні вышаў. Загорцы. Ламанцы мн. 1. Печыва з раскачанага і спечанага цеста, запраўленае макам і цукрам. Ламанцы маці заўсёды на куцю рабіла, халоднымі падавала. Кунцаўшчына. Таму і ламанцы называлі, што спечаныя ламалі і запраўлялі макам. Рагачы. 2. Цёртая бульба ў выглядзе галушак, запечаная на капусных лістах. У нас у Капцёўцы некалі такія ламанцы пяклі, дзеці натто ж любілі. Капцёўка. Ламастаць незак. Варварскі рваць садавіну; абдзіраць. Малым, бывало, як пойдзямо ламастаць па садах яблыкі, та пакуль хто ні напрэ, ламастуям. Пышкі. Ламата ж. 1. Ламата, недамаганне. У нас даўней як у каго ламата ў касцях, та да балючаго месца прыкладвалі сінюю гліну. Селюкі. Ламата нека ў суставах, месца ні находжу. Малая Альшанка. 2. Непаваротлівы, няўклюдны чалавек. От ужэ ламата, шагу зрабіць ні можа, кап што ні разбіць. Свіслач. Ламаць незак. Ламаць, крышыць. Ламаць ты навучыўсо, а хто ж за цібе рабіць будзя. Карозічы. Ламаць галаву — біцца над вырашэннем задачы, пытання. Нашто нам думаць, хай яны самы голаву ламаюць, ім за гэта грошы плацяць. Балічы. Ламачка ж. Драўляная прылада для першапачатковай апрацоўкі лёну; прымітыўная церніца. Спярша лён ламалі на ламачках, а пасля ўжэ церлі на церніцах. Кавалічы. Ламашыцца незак. Варочацца, неспакойна спаць. Як ляжа, та ламошацца, ламошацца, аж надаесць, пакуль засне. Квасоўка. Ламбучок м. Сцяблінка. Глядзі, якісьці ламбучок пасадзіў, а такое дзераво вырасло. Цыдовічы. Лані прысл. У мінулым годзе, летась. Лані жыто ні такое палёглае было, як у гэтым року. Пагараны. Лантух м. Вялікі жывот /груб./. Наела лантух і ледво лазіць ціпер, нагнуцца ні можа. Казіміроўка. Лапа ж. Шавецкая жалезная прылада, якая замяняе капыл. Як лапа ў хаці, та і сам можаш набойкі набіць.Рагачы. Лапатка ж. 1. Лапатка, плечавая частка мясной тушы. Які там баран, ужэ ўсяго з'елі, адна лапатка асталаса. Вішнявец. 2. Драўляная прылада для выкідвання торфу з канавы. Я сам як папавыкідаў лапаткай торпу, та назаўтро рук ні мог падняць. Круглікі. 3. Дэталь у калаўроце ў выглядзе лапкі, праз якую прыводзіцца ў рух махавое кола. Лапатку і самому можно зрабіць с планачкі, нічого тут цяшкаго німа. Казіміроўка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 329 ▶