Па-шляхоцку — папалам клёцку, а ў мужыцкім шчоце — па тры клёцкі ў роце. Гродна.
Першы дзень госць — золато, другі — серабро, трэці — медзь, дадому едзь. Гродна.
П'е гарэлку, як шавец. Парэчча.
Піво — не пераліўкі. Солы.
Пілі б да елі б, ды нечаго. Свіслач.
Пільнуй себе і будзе з цебе. Сцяцкі.
Пі, сынок, пі, толькі не пахмяляйся. Гожа.
Плачце, вочы, хоць павылазце. Літвінкі.
Прыйдзе Рыгорка, будзё табе горка. Курпікі.
Прышый-прысцябай. Галавачы.
Поп людзей навучае, а сам бабу валяе. Караневічы.
Пра яго людзі як у бубен б'юць. Табала.
Прайшлі тыя часы, што поп еў каўбасы. Балічы.
Працуй, нябожа, тады і бог дапаможа. Хлістовічы.
Праца нікога ні крыўдзіць. Парэчча.
Прыйдзе мароз і на крапіву. Свіслач.
Прыйшоў Пятрок — адпаў лісток, прыйшоў Ілья — адпало два, прыйшоў Іспас — лето ад нас. Гожа.
Прапаў, як камень у воду. Віцькі.
Праўда наверх выйдзе. Кульбакі.
Праўды ні на голку няма. Карозічы.
Праўды на грош няма. Белева.
Праўда вочы коле. Кашэўнікі.
Праўда крыўдзе вочы пора. Лукавіца.
Праўда халодная, а мана цёплая. Гліняны.
Прыкусі язык. Хамуты.
Прымачы хлеб сабачы. Скраблякі.
Прыйшоў Спас — лето ад нас. Баранава.
Прышый кабылі хвост. Лойкі.
Прыяцелі прызнаюцца ў бядзе. Сапоцкін.
Прэ не ў свае духе. Баброўнікі.
Пусці свіню пад стол, та яна залезе і на стол. Дзекалавічы.
Пусціўся ў сабачую шкуру. Адэльск.
Пытаецца люты, ці добра абуты. Пагараны.
80 👁