венікаў дваццаць навяжаш, нясеш дахаты. Пагараны.
Зялёны прым. Зялёны. Зялёны дубочак, чаго пахіліўсо, малады малойчык, чаго зажурыўсо /з нар. песні/. Свіслач. Зялёны машок — расліна з дробнымі лісцікамі. Кажуць, гэты зялёны машок добро памагая ат крываўкі. Парэчча.
З'ялчаць зак. З'ялчаць, прагоркнуць, зжаўцець /аб тлушчах/. Сланіну трэбо добро саліць, кап соль пакрывала, тады яна ні з'ялчая. Рудавіцы.
Зяпа ж. 1. Рот звера, пашча. Ну, і гарачыня, сабака і той зяпу раскрыў, язык вываліўшы. Кругляны. 2. Рот чалавека /груб./. Зяпу раскрываць вы ўсе майстры, а як да работы — ўсе ў кусты / выслоўе/. Квасоўка.
Зяць м. Зяць, мужык дачкі. Зяць любіць узяць /прымаўка/. Бакуны.
І
Ігліца ж. Ігліца. 1. Папярочны, клінападобны брусок для змацавання дошчак у дзвярах. Як узяты дзверы на ігліцы, та мацнейшыя, шчыльныя, ні раз'едуцца. Рацічы. 2. Іголкападобнае лісце хвойных дрэў. Ігліцы сухой назграбаям і добро на падсціл каровам. Зарубічы. 3. Прылада для вязання рыбалавецкай сеткі ў выглядзе драўлянай іголкі. Як з Расеі прыехалі, та тато вечарамі возьмя ігліцу і давай вязаць сачок. Кунцаўшчына.
Ігрышча н. Ігрышча, збор моладзі для гульняў, вечарынка. Учора ігрышча было як мая быць, хлопцы ўдоваль наскакаліса. Баброўня.
Ізбач м. Загадчык хаты-чытальні. Іван пасля курсаў стаў рабіць ізбачом ў Батароўцы. Эйсманты.
Ікаўка ж. Іканне, ікаўка. Ікаўка напала, мусі, нехто ўспаміная. Балічы.
Ікра ж. 1. Ікра, яечкі рыб, земнаводных, водных жывёл. Ужэ цяпло стало, жабы квакаюць, ікры панапускалі ў сажалку. Рагачы. 2. Яда з дробна пасечанай агародніны. Ікра — гэта, брат, ні закуска, ні магу цярпець яе. Гродна.
Ілья м. Ілля, рэлігійнае свята 20 ліпеня ст. ст. Прышоў Ілья — нарабіў гнілля /прыказка/. Баранава. Прышоў Пятрок — адпаў лісток, прышоў Ілья — адпало два, прышоў Іспас — і лето ад нас /прыказка/. Гожа.
Імаць незак. Лавіць. Некалі рыбу пат карчамі імалі рукамі, ціпер і сеткай ні зловіш. Баброўнікі. Як парве конь путо, та цэлы дзень будзяш імаць, хадзіць за ім. Лаша.
Імбрычак м. Чайнік для заваркі чаю / устар./. Помню, і ў нас быў імбрычак, матка з Расеі прывязла. Кунцаўшчына.
Імгла ж. Імжа, ападкі ў выглядзе вельмі дробных кропелек вільгаці. Імгла нека павісла, нічого ні відаць. Галавачы.
Імгліць незак. Імжыць, падаць дробнымі капелькамі. Каторы ўжэ дзень пагоды німа, усе дождж імгліць і імгліць. Гібулічы.
Імжа ж. Імжа, тое, што і імгла. Імжа нека на дварэ, грыбэ будуць. Зарубічы.
Імжыць незак. Імжыць, падаць дробнымі капелькамі /пра пождж/. Чысто прамок, імжыць і імжыць некі дождж. Навасёлкі.
Імператорка ж. Сорт бульбы жаўтавата-белага колеру. Да трыццаць дзевятаго року ў нас усе імператорку садзілі, файна бульба была. Літвінкі.
Імша ж. Каталіцкая абедня. Нешто тато і зноў прысніўсо, трэбо імшу закупіць. Лойкі.
Інакшы прым. Іншы. Інакшы час ціпер настаў, усе ў горад пруцца. Каўпакі.
Іней м. Іней, шэрань. Густы іней як аблепіць дзераво, та галіны аж гнуцца, ломяцца. Казіміроўка. Калі зімой на дзераве ад інею суке гнуцца, та жыто будзя ядрона, ат каласоў гнуцца. Дзекалавічы.
Інтэрас м. Справа, дзелавая патрэба.
79 👁