да нека, ідзе і ідзе, сам ні ведае куды. Кулёўцы.
Швэндацца незак. Швэндацца, бадзяцца, сноўдацца без справы. Цэлы дзень недзе швэндаецца, а пад вечар прыходзіць, кажа: есці дай. Верцялішкі.
Швэтар м. Світар. Во, глянь, які табе швэтар прывязла, будзяш мець у чым хадзіць. Сіўкава.
Шкада прысл. Шкада. Неяк шкада стало хлопца, і за што яго так пакаралі? Радзевічы
Шкалік м. Невялікая чарка. Э, дзе той шкалік падзела, што я знайшоў. Гібулічы. Дзе наша ні прападало, давай ашчэ па аднаму шкаліку вып'емо, весялей будзя. Гродна.
Шкапа ж. Пра слабога, худога каня. Неку шкапу купіў, ні ведаю, ці што з яе будзя, ці паправіцца. Азёры. Добрай кабылы купіць ні мог і шкапы якой купляць ні буду. Азёры.
Шкаплёры мн. Нанізаныя на нітку кавалачкі тканіны з вобразамі святых. Шкаплёры бабы насілі на шыі, а потым палілі іх на агне, каб разам і грахе згарэлі. Эйсманты.
Шкарлупа ж. Шкарлупіна. Шкарлупаў курам як кіняш, та яны аж б'юцца, так ядзяць, бо вапны ім трэбо. Лойкі.
Шкарлупіна ж. Шкарлупіна. Шкарлупінаў гэтых назбіраласо, трэбо патаўчы і курам кінуць — ім вапны трэбо. Вішнявец.
Шкелко н. Шкельца, кавалачак шкла. Возьмяш каляровае шкелко, наставіш на слонца і ўзіраешса, бо так гочы слепнуць. Сцяцкі.
Шкельца н. Шкельца. Во, паглядзеця, якое я файнае шкельца знайшоў, як свеціцца. Кавалічы.
Шкло н. Шкло, шыба. Шкло ні заўсёды ў магазінах бывае, яго пад зіму тулькі завозяць. Бушнева.
Шкляр м. Шкларэз /спец./. Мне шкляра ні трэбо, бо маю свой файны, сам шыбу ўстаўлю. Дзекалавічы.
Шклярэз м. Шкларэз /прылада для рэзкі шкла/. Помню добро, што купіў сабе шклярэз, а куды палажыў, ніяк ні здумаю. Путрышкі.
Шклячко н. Шкельца, кавалачак каляровага шкла. Паглядзі, дзіця нека шклячко знайшло, каб ні парэзало сабе рук. Рагачы.
Шкода ж. Патрава, знішчэнне жывёлай пасеваў. Ні пускайце кароў блізко жыта, шкоды наробяць, ні ўтрымаеце. Беражаны.
Шкодлівы прым. Шкодны. Шкодлівы конь так і стараецца, каб дзе ўлезці, шкоды нарабіць. Каробчыцы.
Школа ж. Яўрэйская бажніца. У Індоры і ціпер яўрэўская школа стаіць, немяц у вайну ні спаліў. Пракопавічы.
Школка ж. Плодагадавальнік, у якім вырошчваюць саджанцы пладовых раслін. У нашаго тата свая школка была, і сабе было сажанцаў, і людзям прадаваў, як хто хацеў. Пагараны.
Шкумяціць незак. Мяць, камячыць, рваць на кавалкі. Даў дзіцяці папер, та яно шкумяціло, шкумяціло і кінуло. Рагачы.
Шламбач м. Той, у каго празмерна вялікія або пляскатыя ступні ног /зневаж./. Шламбач некі, ні адны боты на тваю ногу ні прыдуцца, трэбо на заказ рабіць. Кунцаўшчына.
Шламбачэ мн. Апоркі; старыя боты з адрэзанымі халявамі. Ці ў цібе чаравікаў німа, што насадзіў некія шламбачэ на ногі і лазіш? Баброўнікі.
Шлеі мн. Шляя, частка конскай збруі. У шлеях ездзілі сапоцкінскія гаспадарэ, у нас ніхто ні ездзіў, тулькі, можа, які багаты шляхціц. Кунцаўшчына.
Шлейкі мн. Шлейкі, падцяжкі. Я сваім дзецям нагавіцы заўсёды з шлейкамі шыла, каб ні спадалі. Хамякі.
Шлішпер м. Металічны шпянёк у калаўроце, на якім трымаецца шпулька /устар./. Шлішпер з аднаго канца зусім тонкі, а з другого — таўшчэйшы, з дзірачкай, праз якую працягваюць нітку. Круглікі. Шлішперы аднекуль прывозілі, іх кавале ні рабілі. Круглікі.
Шломбаць незак. Шлёпаць ботамі па вадзе, гразі. Хай яго, надаело шломбаць па гэтаму калу, боты чысто прамоклі. Квасоўка.
Шлыг выкл. Шусь. Боты завелькія, ні трэ
77 👁