сосны, а ні адной німа разложыстай. Ласосна.
Выпадак м. Выпадак, здарэнне, з'ява. У такім выпатку трэбо быць рысковым, адважным, а чуць празяваў — прападзеш! Чарток. 2. Зручны момант. Быў у міне адзін такі выпадак, але ні скарыстаў. Сухаўляны.
Выпалавець зак. Пажаўцець, зліняць, збляknуць, выцвісці. На слонцы валасэ і тыя выпалавець могуць, ні тулькі што другое. Зарубічы
Выперці зак. 1. Выперці, выціснуць. Ні пакідай бочкі з вадой на марозі, а то дно можа выперці. Цыдовічы. 2. Перан.: выгнаць. Трэбо было іх с хаты выперці, хай на гуліцу ішлі б курыць. Сухмяні. Выперці вочы, выперці зеграчэ — страціць зрок; аслепнуць / груб/. Як ні дасі сляпому жабраку хлеба, та табе самой можа выперці вочы. Капцёўка. Усе браў чужое, аш пакуль яму зеграчэ ні выперло. Рагачы.
Выплываць незак. Пускаць колас; пакрывацца каласамі. Ужэ жыто пачало выплываць, во якое роўнае стало. Жылічы.
Выпляжыць зак. Высекчы; знішчыць, зглуміць. У апошню вайну немцы чысто лес выпляжылі, нічого ні засталосо. Зарубічы.
Выпугаць зак. Выхлебтаць. Як паставіла міску зацеркі, так дзеці ўміх і выпугалі. Баранава.
Вырабіцца зак. Выйсці, выбрацца са складанага становішча; выкруціцца. З адной бяды ўдалосо вырабіцца, та ў другую папаў, ашчэ горшую. Кукалі.
Вырабіць зак. 1. Вырабіць, апрацаваць. Як добро вырабілі землю, та, глядзі, і пшаніца якая вырасла, сярпом ні зрэзаць. Калбасіна. 2. Аформіць, атрымаць /пра дакументы/. Кап паехаць у Польшчу, трэбо спачатку вырабіць загранічны пашпарт, тады паедзяш, а так ніхто цібе ні пусціць. Адэльск.
Выракацца незак. Выракацца, адмаўляцца; не прызнаваць сваіх. Некалі гэтаго ні было, а ціпер і дзеці сталі выракацца сваіх бацькоў, ні прызнаюць. Жукевічы.
Высадкі мн. Высадкі, насеннікі; леташнія корнеклубняплоды, пасаджаныя на насенне. Ужэ высадзіла высаткі буракоў, усе будзя свае насене, ні трэбо будзя купляць. Цвіклічы.
Высалапіць зак. Высунуць з рота язык. Але ж і гарачыня, сабака і той высалапіў язык, здыхацца ні можа. Калбасіна.
Высахнуць зак. перан. Схуднець. Але ж і высахла, ні пазнаць дзеўчыны, мусі, у сухотах. Каменка.
Высвянціць зак. 1. Асвяціць; выканаць царкоўны абрад надання святасці. Хату трэбо было б высвянціць, а то ўсе некія беды да нас прыстаюць, чапляюцца. Гліняны. Учора ў саборы некаго маладого на бацюшку высвенчвалі; можа дзе ў Коматаво пашлюць. Пагараны. 2. Перан.: моцна набіць, адлупцаваць /жарт./. Але ж і высвянціў, другі раз будзя ведаць, як дзеда ні слухаць, падрочваць. Літвінкі.
Выскаліцца зак. Паказаць зубы, вышчарыцца. Я тулькі адчыніла вароцечкі — а там сабака як выскаліцца, думала: загрызе. Лікоўка.
Выскрабак м. Перан.: малодшае, апошняе дзіця ў сям»і. Другія дзеці во якія павырасталі, а гэтаму выскрапку бог рошчы ні дае, ад зямлі ні адрос. Круглікі.
Высмаліць зак. Выпаліць, знішчыць агнём, сонцам. Як сухі рок, та выган слонца так высмаліць, што і травінкі ні знойдзяш, каровы ў хляве кормім. Літвінкі.
Выснякаць зак. Высмаркаць. Ідзі да бабы, хай табе носік выснякая, а то сапці ні можаш. Дарашэвічы.
Выспіраць зак. Выбіць пранікам / пра бялізну /. Паласкаць плаце я ўсе на рэчку хадзіла, палажу на камень, пранікам выспіраю, папалашчу і чыстае. Кунцаўшчына.
Выстарчыць зак. Хапіць; быць ў дастатковай колькасці. Я думаю, што гэтых грошай табе на месяц выстарчыць, а потым прышлю зноў. Пракопавічы.
Высціговы прым. Верхавы. Гэты конь высціговы, ім тулькі на высцігі ездзіць,
75 👁