яе абрабіць, людзей мало. Іванаўцы.
Радзгіні мн. Рэзгіны, прыстасаванне насіць сена, салому ў выглядзе вяровачнай сеткі, нацягнутай на дужкі. Двое радзгіняў уваліш пат каровы саломы — і ўжэ сухо ў хляве. Азяркі. Грандзічы.
Радзі прысл. Дзеля. Радзі яе тулько і чалавекам стаў, а так хто з ім лічыўсо. Рагачы.
Радзіво н. Радыёпрыёмнік, рэпрадуктар. Радзіво чамусьці ні гаворыць, можа, нешто перагарэло там. Кунцаўшчына.
Радзівола ж. Радыёла. Радзіволу як купілі, та ўжэ каторы рок іграя. Свіслач.
Радзімка ж. Радзімка. Уся ўдаласа ў матку, нават радзімка на шчацэ, як у маці. Лазы.
Радзіна ж. Радня, сям'я. Радзіна велька была, есці тулькі давай, чалавек дзесяць. Галавачы.
Радзіны мн. Радзіны, сямейнае святкаванне нараджэння дзіцяці. Учора на радзіны да Гэлі хадзілі, другога сына мужыку прынясла. Кунцаўшчына.
Радзіцца зак. Нарадзіцца. У Стасі зараз дзіця павінно радзіцца, натто яны дзеўчынку хочуць. Жукевічы.
Радзіць зак. Радзіць. Як курныя хаты былі, та бабы радзіць дзіцей у хлеў ішлі, пад гоўца, там цяпло было. Загорцы.
Радзіць незак. Радзіць, даваць параду; прапанаваць. Я табе добро радзіў, а ты ні паслухаў, ціпер, як хочаш, так і рабі. Квасоўка.
Радзюжка ж. Дзяружка. Зімой у хаці халадно было, пад адной радзюшкай ні ўлежыш. Няцёчы.
Радно н. Радно, узорыстае пакрывала на ложак. Родна ткалі, як хто хацеў: хто ў клетку, хто хацеў перабірыстыя, на дратэ. Свіслач.
Радуга ж. Радуга, вясёлка. Глянь, радуга воду бярэ з рэчкі, зноў будзя дождж. Дарашэвічы. Радуга п'е воду, больш патопу на свеці ні будзе /прыказка/. Табала.
Радуніца ж. Радаўніца, дзень на першым тыдні пасля вялікадня, калі памінаюць нябожчыкаў на магілках. На радуніцу як пойдзем, та людзей на магілках — ні прайсці, столькі. Клачкі.
Раёўня ж. Раёўня, абцягнутая часткова тканінай лубянка, у якую збіраюць пчаліны рой. Без раёўні ні абыдзешса, хацеў у вядро ззабраць, та чысто пчолы ссеклі. Каменка.
Ражанцова ж. Парафіяльнае свята і кірмаш восенню ў м. Азёры. Людзі ражанцовай чакалі, як нівядомо чаго, бо на кірмашы можно што хочаш было купіць. Забагонікі.
Ражачка ж. Ражка, драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай /памянш./ Я ў ражаццы парасятам давала, яна нівелька такая. Капцёўка.
Ражка ж. 1. Ражка, драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкамі. Рашка ў кожнаго была, без яе гаспадыня ні абыдзецца. Рагачы. 2. Твар /груб./. З свае працы такой рашкі ні нагадуяш, як у яго. Баброўнікі.
Ражке мн. 1. Прылада для разматвання нітак з маткоў. На ражке насадзіш маток і сабе памалу разматваяш на цэўкі. Грыўкі. 2. Наморднік з вострымі цвічкамі, які надзяваюць адлучанаму цяляці, каб не ссала карову. Трэбо, відаць, ражке цяляці надзець, а то зусім карову дабіло. Караневічы.
Ражон м. Ражон, завостраны кій. Напароўсо на некі ражон і во, паглядзі, як ногу скалечыў. Забагонікі. 2. Шпень, дэталь калаўрота. На ражон насадзіш цэўку і тулькі буіць — так нітка ідзе, наматваецца. Балічы.
Разабраць зак. 1. Усвядоміць, уясніць для сябе. Я тулькі потым разабраў, куды ён гнуў. Гневяшчына. 2. Парэзаць на часткі, раздзяліўшы мяса і вантробы /пра мясную тушу/. Мне паршука разабраць — плёвае дзело, паўгадзіны і гатова. Баранава.
Разак м. Разак, прылада для наразання цаглінак торфу пры ручным капанні. Як з братам капалі торпу, та я разаком наразаў, а ён лапаткай выкідаў. Круглікі.
Разбазыраць зак. Разбэсціцца, распусціцца, разленавацца. Ціпер людзі
80 👁