Старонка 75
◀ / 329 ▶
Жыві'цца незак. Жывіцца, карміцца, харчавацца. Ён увесь час тулькі каля бацькоў і жывіцца, каб ні яны — прапаў бы. Зарубічы. Жыжа ж. Агонь /дзіцяч/. Ні садзі, Генік, ручкі ў печку — там жыжа, укусіць за пальчык. Альшанка. 2. Жыжа, рэдкі гной з-пад жывёлы. Недагледзялі — і ўся жыжа пашла ў рэчку, ні дзіво, што рыбы ў ёй німа. Цыдовічы. Жыжаўка ж. Балячка. Нека жыжаўка на барадзе выскачыла, сам ні ведаю ад чаго. Балічы. Жылка ж. Жылка, лёска. Гэта жылка хаця і тонка, любого шчупака ўтрымая. Кузмічы. 2. Сасудзіста-валакністае патаўшчэнне ў лістах раслін. Той рок чэрві на яблынях усе лісця пааб'ядалі, адны жылкі засталіса. Гродна. Жырант м. Абажур. Як лямпа з жырантам, та ў хаці неяк святлей і нават утульняй. Сапоцкін. Жытні прым. Жытні. Жытні хлёб здаравейшы нават ат пшанічнаго, больш карысны. Круглікі. Жыто н. Жыта. Як лубін прыгарэш, та жыто расцё, як дунай. Сабаляны. Як малацілі жыто, бывало, насыплем поўны засек, і ўсероўно да новаго хлеба ні хватало. Кунцаўшчына. Жыўцом прысл. Жывым, у жывым стане. Кажуць, французы гэтых жаб жыўцом ядуць. Струбка. Жыці незак. Жыць. Табато ж, дзеткі, табато ж, а як без тата жыці будзям, хто хлеба дасць? Гарны. Жэжка ж. Від крапівы з малымі лісточкамі. Свіням жэшкі як дасі, та аж давяцца, ядзяць. Капцёўка. Жэзло н. Жазло, посах, палка асобай формы — сімвал улады. Архірэй так ні ішоў у сабор, а з жэзлам, а за ім усе прыслужнікі ішлі. Лаша. Жэрдачка ж. Прыстасаванне ў курнай хаце ў выглядзе жэрдкі, на якое вешалі адзенне. Сцены ў курнай хаці ўсе ў сажы, адзежы ні павесіш, та вешалі на жэрдачку. Лаша. Жэрці незак. Жэрці, прагна і многа есці. Сам ён чалавек худы, жарэ ні ў свае духе, і дзе ўсё гэта дзяваяцца. Рагачы. Жэўжык м. Свавольнік, гарэза. Ах ты, жэўжык, ты чаму маці ні слухаяш, усюды лезяш. Кавалічы. З Заадрынішча н. Загуменне, месца за гумном, адрынай. Можно ехаць прас сяло, а ляпей ехаць па заадрынішчы. Бакуны. Забабоны мн. Забабоны, прымхі. Гэта забабоны старой вароны /прымаўка/. Каменка. Дзед у забабоны верыў, чорных бабаў баяўсо, кажа: ведзьмы. Копанікі. Забава ж. Гулянне, вечарынка. На забаву да нас хлопцы аж з Верцялішак прыходзілі. Забагонікі. 2. Гульня, пацеха. Вясной дзеці заўсёды сабе знойдуць забаву. Скідаль. Забавіцца зак. Затрымацца, запазніцца. Ні ведаю, колькі ён там забавіцца, як удасца залатвіць справы. Сцяцкі. Думаў, доўго ні забавіцца, а зноў і ноч наступіла. Зялёная. Забарабаніць зак. Застукацець часта, дробна. Ля, нехто забарабаніў у акно і схаваўсо, падрачваецца. Дзекалавічы. Забаўка ж. Забаўка, цацка. Запалак, дзеткі, ні рухайця, гэта вам ні забаўка. Мількаўшчына. Забаўляцца незак. Пацяшацца, праводзіць час у гульнях. Дзіця любіць забаўляцца, дай якую цацку і плакаць ні будзя. Навумавічы. Забаўляць незак. Весяліць, пацяшаць. Прывыкла, каб яе забаўлялі, мінуткі адна ні пасядзіць. Шчачынова. Забічкавацца зак. Забрацца, схавацца. Недзе кураня забічкаваласо, аніяк ні знайду. Дзекалавічы. Заблудзіцца зак. Заблудзіцца, збіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 329 ▶