як пшаніца файна, та яе трэбо зверху зжынаць, бо паляжа. Кузьмічы.
Зжыць зак. Зжыць, пазбыцца ад чагонебудзь. Гэта ні начальнік быў, а цэла бяда, кожнаго стараўсо зжыць, выгнаць з работы. Гродна.
Ззабраць зак. Сабраць. Ззабраць рой ні так лёхко, а найгорш, як сядзя высоко на дзераво. Струбка.
Ззавідна прысл. Да змяркання. Ашчэ ззавідна прыехалі з кірмашн і ват сечкі коням нарэзалі. Свіслач.
Ззарвігалава м., ж. Свавольнік, гарэза, сарві-галава. Гэта ні хлопец, а некі ззарвігалава, усюды яго поўна, усюды ўлезя. Свіслач.
Ззосну прысл. Спрасонку. Ззосну ні ведаў, што рабіць, кінуўса туды-сюды, ледво дзверы знашоў. Рагачы.
Ззумецца зак. Збянтэжыцца, разгубіцца, атарапець. Людзі аж ззуменліса, адкуль ён і зноў узяўсо; казалі, памёр даўно. Палаткова.
З-з-з-ы! выкл. Гукаперайманне гудзення аваднёў, каб напалохаць кароў. Як пачнеш: з-з-з-ы!.. — так каровы хвастэ і пазадзіраюць. Каўпакі.
Ззымаць зак. Злавіць. Конь як парве путо, та будзяш за ім хадзіць усю раніцу, пакуль ззымаяш. Баброўнікі.
Зікаць незак. Пакрыкваць, крычаць, зыкаць. Ты што ўзяў моду на старэйшых зікаць, яны што — табе раўня? Каленікі.
Зімагор м. Бабыль, халасцяк. У Берштах знаў аднаго зімагора, та ён жыў адзін ў лесі, як воўк, у такой хатцы маленькай. Скідаль.
Зімоўнік м. Зімоўнік, памяшканне для захоўвання пчол зімой, імшанік. Зімоўнік можно зрабіць самому: выкапаў яму, паслаў насціл — і ўжэ зімоўнік. Бакуны.
Зіпнуць зак. Ён свайму паробку і зіпнуць ні даваў, усё ганяў і ганяў. Круглікі.
Зіпун м. Зіпун, старадаўняя верхняя сялянская вопратка з самаробнага сукна. У нас зіпуноў ні насілі, можа, ў якіх Бубнах ці Глінянах. Свіслач.
Зіхацець зак. Зіхацець, блішчаць, ззяць пералівістым святлом. Як едзяш, бывала, возам, та ўжэ за вёрст сем бачыш, як агні над Гроднам зіхацяць. Сінявічы.
Зладзюга м. Злодзей /пагард./. Зладзюга, што і казаць, яму рукі аж свярбяць, каб чужое ўзяць. Сколабава.
Злажыць зак. Палажыць ў адно месца. Злажыць сено ў стог ні цяшко, каб тулькі сухое было. Лугавая. Пабудаваць, скласці. Майстрэ ўжэ злажылі зруб хаты, да вечара, можа, і крохвы паставяць. Кунцаўшчына. Злажыць склад — правясці пасярэдзіне загона дзве першыя баразны. Злажыць склад аднаму цяшко, коні круцяцца, ні роўны будзя. Балічы.
Злазіць незак. Выходзіць. Каля Глінян трэбо было злазіць, а ён праехаў, ціпер хай ідзе назад. Абухава.
Злапаць зак. Злавіць, затрымаць. Ашурка, што паліцыянтам быў, аж у Польшчы злапалі, там, кажуць, і судзілі. Галавачы.
Злезавацца зак. Ліквідавацца, скасавацца. У Кругліках было дзесяць участкаў зямлі, з іх тры злезаваласо, бо людзей з іх выгнаў, засталаса пустка. Круглікі.
Злеціцца зак. Падагрэцца, чуць нагрэцца. На такім агне вада толькі злеціцца, а ні нагрэяцца. Бычкі.
Злігаць незак. Слабець, памяншацца. Мароз пачаў злігаць, одліга будзя. Скідаль
Зліпак м. Хлеб з клейкім мякішам. Зліпак некі атрымаўсо ні хлеб, муку мусі замного запарыла. Пагараны.
Злітавацца зак. Злітавацца, змілавацца, злітасцівіцца. Можа, Бог злітуецца ды які дождж пашле, а то ўсе высмаліло, пажоўкло. Зарыца. Злітуйса, чалавеча, памажы старой сесці. Калбасіна.
Злыбяда ж. Бяда, ліха. Злыбяда прыстала да нас і, мусі, ні адчэпіцца. Баброўня.
Злыгацца зак. Злыгацца, звязацца, збліізіцца, завесці агульныя справы, часцей нядобрыя. Злыгаласа з гэтай бабай, та ціпер па цэлых днях сядзяць і трэплюць языкамі. Круглікі.
Злыгаць зак. Праглынуць, прагна з»есці. Што ні дасі, ўсё качке злыга
78 👁