Старонка 58
◀ / 329 ▶
ныя лісты і перавязаныя саломкай. Грачанікі пяклі ў пячэ, на дзеды, я сама ела, смашныя былі. Адэльск Грэччына ж. Грэчка. Дзе грэччына, там і мёд /прыказка/. Грынёўка. Губіца ж. Мера даўжыні кужалю ад сцяны да сцяны хаты. У адной аснове дзесяць губіць кужалю, цэлы свойчык. Сіўкава. 2. Старая мера палатна. У аднай губіцы лічыласо шэсць аршын кужалю. Жылічы. Губка ж. Мера асновы, палатно даўжынёй на хатнюю сцяну. Губкі бываюць розныя, у адной можа быць шэсць аршын, а можа і больш сямі. Каханова. Губка ж. Губка, высушанае цела губыгрыба, якое служыло для здабывання агню. Запалак ні было, возьмяш кавалачак губкі і крэсіво і красаяш, кап прыкурыць папяросу. Зарубічы. Губянять кі мн. Губы /памянш. — ласк./ Ты што гэта губяняткі наставіў, мусі, амаць хочаш? Свіслач. Гугаль м. Тушаная бульба з бручкай, морквай на гусіным тлушчы. Помню, як яўрэі гугаль у медных каструлях у печках тушылі; дастануць, тулькі пара ідзе, жоўты такі. Пракопавічы. Гуда м. Мянушка беларусаў, якія жывуць у аколіцах Друскенік і Парэчча. Як на мушчыну — літовец кажа: "Вун гуда пашоў." А на бабу: "Во гудзе пашла." Парэчча. Гудас м. Мянушка беларусаў, якія жывуць у аколіцах Прывалак Гожскага сельсавета. Літоўцы на нас кажуць гудас, а мы іх называям клюмпікі, бо яны ў клюмпах ходзяць. Прывалка. Гудаска ж. Мянушка беларусак сярод літоўцаў. Гудаска з Парэча прышла да нас замуж. Казіміроўка. Гуз м. Гуз, пукатасць на целе ад ўдару. Як стукнуўсо, так гуз на лобі і выскачыў. Лаша. Гузак м. Тое, што і гуз. Некі гузак пад пахай узяўсо, і сам ні ведаю атчаго. Казіміроўка. Гузел. Вузел, месца, дзе звязаны канцы вяроўкі, шнура. Гузел засмаргнуўсо, ціпер ні развяжаш. Зарубічы. Гузял м. Тое, што і гузел. Як добро завяжаш гузял, та ўжэ ні развяжацца, вяроўка парвецца, а гузял ні развяжацца. Свіслач. Гукаць незак. Гукі, якія свіння выдае ў перыяд палавой актыўнасці. Свіня, мусі, гукаць будзя, ні есць, усё перавярнула, тулькі гукая. Свіслач. Гула ж. Вузел з закручаных валасоў на галаве ў жанчыны. Некалі дзяўчата косы запляталі, закручвалі ў гулы; у каго косы велькія, та гула велька. Стрэльчыкі. Гулі мн. Гулянне, забава. Гулі яго змарнавалі, круціўса, пакуль галаву ні скруціў. Рудавіцы. Гуліца ж. Вуліца. Гуліца ў нас была брукаваная, хоць бокам каціса. Кунцаўшчына. Гультаіско м. Гультай /лаянкавае слова/. Падло, гэты гультаіско, людзі робяць, а ён возьмя вудачку і рыбу ловіць. Балічы. Гуляне н. Гулянне; забавы, танцы пад адкрытым небам. На гуляне хлопцы пры паляках бралі нож ці спружыну з гірай. Як тулькі што, так і завядуцца біцца. Лаша. Гумба ж. Вузел з закручаных валасоў на галаве ў жанчыны. Даўней дзяўке косы закручвалі ў гумбы, гэта ціпер апстрыжаныя ходзяць. Стрэльчыкі. Гумза ж. Вузел, скрутак, пакунак. Здаецца, і бедны чалавек, а як выцягнуў з-за пазухі гумзу грошай, та ўсе аж ахнулі. Балічы. 2. Нарасць на дрэве. Думаў, грыб расце на бярозі, а зноў нека гумза. Зарубічы. Гумнішча н. Месца, на якім стаяло гумно. На гумнішчы ставілі снапэ дасушваць, як сырыя былі, потым ў адрыну насілі. Кунцаўшчына. Гумно н. Гумно для складвання і абмалота збожжа. У нас гумно велька было, усе снапэ ўлазілі. Клінчаны. 2. Пляцоўка перад будынінай, гумка. На гумне заўсёды стаяў воз, дзеравяны плуг, бораны. Клінчаны. Гунка ж. Гунька, зрэбная посцілка, пакрывала. Як конь спацея, накрывалі гункай, каб ні прастыў, вадэ халоднай ні давалі. Дарашэвічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 329 ▶