Старонка 167
◀ / 329 ▶
Паралюш м. Параліч. Яе як паралюш разбіў, та яна яшчэ гадоў пяць ляжала, пакуль памярла. Скрынікі. Параманціраваць зак. Адрамантаваць. Трэбо занясці параманціраваць абутак, мо дзеці ашчэ паходзяць, шкадую выкідаць. Гродна. Паранак м. Раніца, ранак. Паранак халодны, бяры бурку, а то так ні вытрываяш. Дарашэвічы. Паранак выдарыўсо тады цёплы, расісты. Дзекалавічы. Паранка ж. Параная бульба ў лушпінах. Дзісь матка паранку наварыла, з волякам будзямо есці, даўно ні елі. Верцялішкі. Парасон м. 1. Парасон. Хто той парасон меў, так хадзілі калісьці, дажджу ні баяліса. Лікоўка. 2. Прымітыўная засона з дзяругі ад непагоды або сонца. Помню, калісьці хлопцы на шашэ сядзелі пат такімі парасонамі і білі цэлымі днямі каменя на шчэбень, і якія там ім грошы плацілі. Зарубічы. Парахавацца зак. 1. Зрабіць грашовыя падлікі, разлікі. Ні бойса, парахуемсо, ні пакрыўджу. Лікоўка. 2. Перан.: адпомсціць, адплаціць. Мы ашчэ з табой парахуемсо, табе тое ашчэ бокам вылезе. Лаша. Парка ж. Мата, вязаная пляцёнка з саломы для стрэх. Каб пакрыць хату, трэбо, звязаць дзесяць парак, ні менш. Балічы. Найлепей паркі вязаў адзін чалавек з Баброўнікаў, яго ўсе бралі вязаць, як хаты крылі. Кунцаўшчына. Паркаль м. Паркаль, лёгкая баваўняная тканіна. Учора купіла сабе паркалю на блюску, а то ні мела ў чым да людзей выйсці. Клачкі. Паркан м. Паркан, агароджа. Снегам усё занясло, нават паркану ні відаць. Гарны. Парkасць ж. Парнасць, гарачае, вільготнае надвор'е. Паркасць косці ні ломіць /прымаўка/. Верцялішкі. Паркасць нека, пэўно, дождж будзя. Саломенка. Парнік м. 1. Парнік. Некалі парнікоў на вёсцы ніхто ні знаў, а ціпер у кожнаго парнік, гурке разводзяць. Індура. 2. Металічны кацёл з падагрэвам, у якім парылі бульбу. У каго много свіней было, та бульбу ў парніках парылі, без яго ні абыдзешса. Квасоўка. Паросна прым. Паросная, цяжарная / пра свінню/. Німа што казаць, добра свіня, парасят навяла і зноў, мусі, паросна. Гожа. Пароўка ж. Малатарня, якая пры малацьбе змінае сцябло. Пры малацьбе пароўкай, гаспадар, ні зявай, ні совай рук у барабан, а то пакалечысса. Лікоўка. Пароць незак. 1. Пароць, тыкаць вострым. Немяц ускочыў у адрыну і давай штыхом пароць салому, думаў, што там хто есць. Бандары. 2. Разразаць швы, распорваць. Наша Фядора та шыя, та пора /прымаўка/. Агароднікі. Парт м. Рэшткі спаленай парцяной анучкі /для крэсіва/. Возьмяш парту на крэмень і красаяш, пакуль ні ўпадзе іскарка на парт, загарыцца. Гушчыца. Партач м. Бракароб, несумленны работнік. Хіба ж ён майстар? Партач дый годзі, за што ні возьмяцца, та ўсё спартоліць, запсуе. Віцькі. Парубаць зак. Пакалоць /пра дровы/. Мой Санька загадзя стараецца парубаць дрова, каб да зімы высахлі. Галавачы. Парука ж. Парука, зарука, гарантыя. Першы раз Казюка на паруку ўзялі, як сядзеў пры паляках ў цюрме, уняслі дзвесця злотых. Зарубічы. Парушэнец м. Парушэнец, шматгадавая травяністая расліна з паўзучым сцяблом і ружовымі кветкамі. Парушэнец расце на балоці, хто цяшко што падымя, сярэдзіну зрушыць, та яго парылі і пілі. Лугавая. Пархі мн. Заразная хвароба скуры; струпы; высыпка на целе. Свінка файна была, а потым некія пархі напалі на яе, зусім ні стала есці. Кунцаўшчына. Парцейны прым. Партыйны. Ён чалавек парцейны, лішняго слові ні скажа. Пагараны Парцізан м. Партызан. Каля капцёўскаго лесу парцізаны зрабілі засаду, та самаго бурмістра схапілі, потым пакаралі. Каўпакі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 329 ▶