Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак

Год
1942
Кім створана
Ян Станкевіч
Мова
Беларуская
Старонак
84
Крыніца
knihi-online.com
Гэты слоўнічак аўтар быў здаўшы да друку выдавецтву ў Менску ўлетку 1942 г., але надрукаваны ён быў, разам із разглядам некаторых слоўных групаў, ажно ў чырвіні 1944 г. Дарма што гэта быў час адыходу нямецкага і надыходу расійскага войска, выдавецтва і т. зв. Беларуская Цэнтральная Рада, ад каторай выдавецтва залежыла, малі поўную магчымасьць забраць калі не надрукаваныя кніжкі, то прынамся матрыцы слоўнічка. Але яны гэтага не зрабілі. Дзеля гаго захаваліся толькі маіх колькі экзэмпляроў аўтарскіх. Перад зданьням цяпер у друк другім наваротам, aўтap маў сумлевы, ці варта друкаваць такі маленькі слоўнічак. Але разважыў, што варта. I маленькі слоўнічак дасьць адпаведную да свае велічыні карысьць. Апрача таго, можа ён заахвоціць іншых зьбіраць (запісаваць, выпісаваць) арыгінальныя беларускія фразы, каб прыгатаваць вялікі фразэолёгічны слоўнік беларускі, да каторага гэты маленькі будзе часткаю гатовага матар’ялу. А фразэолёгічны слоўнік нам вельмі патрэбны. Кажная мова розьніцца ад іншых моваў ня толькі сваймі словамі ды іх фонэтычнымі й граматычнымі хормамі, але таксама сваеасаблівымі, неперакладанымі даслоўна на чужыя мовы фразамі.

Старонкі