вялікшы, найвялікшы, адказуючыя м. «величайший». Прк.: «величайшее произведение искусства» — найвялікшы твор мастацкі.
Кажацца заўсёды вялікі дождж, вялікі град, вялікі сьнег, вялікая мяцеліца, вялікі віхор, вялікі вецер, вялікая сьцюжа, вялікі мароз, вялікая гарачыня (а ня «сільны дождж» і г. д.), таксама кажацца вялікае аканьне.
Кажацца такжа вялікае пачуцьцё, вялікае дайімо, вялікая любоў, вялікі боль ( = м. «сильное чувство, впечатление, сильная любовь, боль»).
Гэтак ня толькі ў цяперашняй, але і ў мове даўнейшай. Прыклады: Дождж вялікі ішоў. Аль кітаб 80 а 11; ангелы плакалі голасам вялікім. тм. 95 а 4.
Слова «сільны» ў беларускай мове цяпер нямашака, хоць аднакарэнныя з ім сіла, сілком ( = м. насильно п. gwałtem), асілак ( = м. богатырь, п. herkules, potentat fizyczny), дужасіл ( = м. силач, п. siłacz, atleta), сілкавацца ( = «подкрепляться пищею») і некаторыя іншыя ёсьцека. М. «сильный» у фізычным значаньні адказуе беларускае дужы (дужы чалавек, дужы конь, вол).
М. «крупный» адказуе ў беларускай мове буйны (націск на ы), а крупны (націск на ы) пабеларуску значыць «маючы крупы — трыхіну» (крупны кабан, парсюк). «Буйны» ў мове беларускай мае толькі конкрэтнае, фізычнае значаньне (буйныя зерняты, буйны боб, гарох, буйны дождж, град), а значаньня пераноснага ня мае (м. «крупный цэнтр» = блр. вялікі цэнтр).
2. Вялізны адказуе м. «огромный», п. ogromny.
3. Вялізарны — м. «громадный», п. ogromny, obszerny. Вялізарнасьць — громадность, ogrom, obszerność.
4. Вялізманны — грандиозный, исполинский, гигантский, olbrzymi. У гэтым значаньні падае яго М. Гарэцкі ў сваім слоўніку (б 51) ды ў творах, ужываюць яго і іншыя пісьменьнікі, прыкл. Дубоўка («у змроку здаваліся з клёну лісты вялізманным войскам кажанным», «Трысьце»; «Жыцьцё маё — ці васілёк ці рожа, вялізманная краска дыядэмай», («Наля»).
5. Вяліза адказуе м. «громадина», «великан» (А. Гарун — «узрос на ёй вялізаў-хвой, туману з мглой прытулак, лес стары» — «Матчын дар» — верш «Навокал»), а ў дачыненьні да чалавека значыць яшчэ і «верзила» (хоць з меншым адценьнем грэблівасьці). Ад яго ёсьць і павялічальнае «вялізішча» (сустракаецца ў казках). М. «великан» адказуе ў нас яшчэ волат. Звычайна
88 👁