волат» значыць «исполин», «гигант», olbrzym. 6. Велічыня (націск на ня) — величина, wielkość. 7. Увелькі, прк. Сабака увелькі з ваўка, адказуе м. «величиною». Прыслоўе «увелькі» запісана ў Імсь. Гарэцкім; яно такое сваёй хормаю, як увышкі, углыбкі, удаўжкі, ушыркі (= м. высотою, глубиною, длиною, шириною»). 8. Веліч — м. величие, п. wielkość, wspaniałość, ma jestat (і ў беларускай мове ёсьць позычка з мовы лац. майстат (Аль кітаб), таго-ж значаньня, што «веліч». 9. Узьвялічаць, ск. узьвялічыць (Аш.) — величать, п. sławić. 10. Вялічны (Аш.; Л.) — тягостный, uciążliwy. Быць вялічным каму = «быть в тягость», тяготить. Слова кажацца ў дачыненьні да людзёў. Я яму вялічны — «я ему в тягость», «он мною тяготится», jestem dla niego uciążliwym. 11. Можна тут зацеміць, што ад вышшай ступені «большы» паўстаў абстрактны прадметнік бальшыня — большинство, większość (як ад «меншы» — мяншыня = меньшинство, mniejszość). ГАСПАДАР, -ЫНЯ, -ЫЧНА, -КА, -СТВА, ГАСПАДЫНЯ; СПАДАР, -ЫНЯ, -ЫЧНА; ГАСПОДА, ГАСПОДНІК, ПАДГАСПОДНІК; КУТНІК Гаспадар з gostь-pod-агь — слова складанае з двух словаў — госьць, каторае значыла спачатку «чужнік», а потым «купец», аж пакуль не адзяржала цяперашняга свайго значаньня, і -под-, ар-суфікс. Другая карэнная сучастка -под- захавалася ў некаторых іншых мовах арыйскіх (санскрыцкай і інш.) і абазначае заўсёды істоту вышшую, Бога. Словы з разгляданым складаным каранём ёсьць ува усіх мовах славянскіх, адно розьняцца суфіксамі ды значаньнямі. Гэтак, маем царкоўна-славянскае «Господь», м. «господин», п. gospodarz, чэс. hospodarz. Менаваныя словы ў мове праславянскай абазначалі ўрадніка, маючага нагляд над «гасьцьмі» (купцамі), гандлем, а пасьлей прынялі накшыя значаньні, але заўсёды «пан», «гаспадар» і падобныя. У стара-крывіцкай мове *) слова «гаспадар» прыняло *) У яе старшай пары.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁