значаньне: 1) Гаспадара на сваёй гаспадарцы, 2) валадара (князя, караля, цэсара, цяпер-бы значыла яшчэ прэзыдэнта), 3) «пана», «джэнтльмэна», г. зн. чалавека, да каторага зварочаваліся з пашанаю, 4) «Пана» альбо «Госпада» ў дачыненьні да Бога. Менаваныя значаньні ад слова «гаспадар» былі зусім прыродныя. Зьвернем увагу, што 1, 3 і 4 значаньне ад таго-ж караня ёсьць і ў іншых мовах славянскіх. Першае значаньне маем у мове польскай і чэскай, трэйцяе — у мове сэрбскай і баўгарскай («господь») і м. («господин»), чацьвертае значаньне («Господь») маем у мове царкоўна-славянскай.
Першае значаньне слова «гаспадар» ведама ў працягу ўсяе гісторыі крывіцкае мовы і захавалася ў поўнай сіле дагэтуль. Гэтаму значаньню слова «гаспадар» адказуе прадметнік ж. р. гаспадыня. Гаспадар гаспадарыць, а гаспадыня гаспадынічыць (Нсл. 120) або гаспадыніць (Мл.) на сваёй гаспадарцы (=м. хозяйстве).
Гаспадарлівы — м. хозяйственный, п. gospodarny; гаспадарліва — хозяйственно, gospodarnie; гаспадарлівасьць — хозяйственность, gospodarność.
Прыметнік «гаспадарскі», калі датычыць гаспадара, дык значыць тое самае, што гаспадароў (м. «хозяйский» «государев»), а калі да гаспадаркі, дык=м. хозяйственный, п. gospodarczy.
Другое значаньне («валадар») слова «гаспадар», ж. р. «гаспадарыня» было да канца беларускай гаспадарствавасьці, тысячы прыкладаў на гэтае значаньне знаходзім у даўнейшай літаратуры беларускай і ўрадовых актах. Прыклад: Яго Міласьць Гаспадар Вялікі Князь Аляксандра. Гаспадар альбо гаспадарыня стаялі на чале гаспадарства («государства»).
Прыметнік ад «гаспадарства» будзе гаспадарствавы — государственный, państwowy; ад гэтага прыметніка будзе прадметнік гаспадарствавасьць — государственность, państwowość. Гаспадарстваваць, -ую — царствовать, panować.
Дачка гаспадарова звалася гаспадарычна, Аль кітаб, транск. Вольскім («Узвышша» з 1927 г. № 4, 140).
У трэйцім і чацьвертым значаньні («пан», «Пан», «Господь») слова «гаспадар» мусіла вымаўляцца борзда, што было прычынаю адпаду пачатнага га: Спадар, спадарыня, спадарычна, спадарства. Прыклады глянь вышэй у «Ветлыя звароты».
М. «государь, государыня, государство» і пад. вымаў
83 👁