ляюцца ў народнай мове маскоўскай з h на пачатку. Дзеля таго А. Шахматаў (Введение, бал. 87) думае, што гэтыя словы маскоўскія былі пераняты з украінскае мовы. Тым часам сама украінская мова ня знае слова «гаспадар» і пад. у значаньню «валадар» і інш. Менаваныя словы мусілі зайсьці ў маскоўскую мову з мовы беларускае, з тых яе гутаркаў, дзе о па альбо перад вусьнянымі зыкамі пераходзе ў у. Значыцца, «гаспадар» дало «гаспудар», а з выпадам п «государь» на расейскім грунце. Таксама беларускія «спадар, спадарыня» былі перанятыя ў маскоўскую мову як «сударь, сударыня». Дык-жэ дзеля таго ў маскоўскай мове ё два аднакарэнныя словы з аднолькавым значаньнем — «господин» і «сударь»,— што апошняе у хорме «спудар» было перанята з беларускае мовы і потым зьменена.
Гаспода — квартира, п. mieszkanie ужываецца, як у старой беларускай мове літаратурнай, так і ў цяперашняй народнай. Хто наймае гасподу, хто жыве на гасподзе, той гасподнік, ж. гасподніца — квартирант, -ка квартиронаниматель, -ница, жилец, жилица, lokator, -ka. Калі колькі наймаюць разам адну гасподу, дык яны будуць сугасподнікі, ж. сугасподніцы — соквартиранты, współlokatorzy. Хто наймае ў гасподніка пакой ці наагул часьць гасподы, будзе падгасподнік, ж. р. падгасподніца — субквартирант, -ка, sublokator, -ka. Хто і пакою не наймае, а жыве ў вадным пакою з гасподнікамі альбо собсьнікамі дому, той — кутнік, ж. р. кутніца. Словы гаспода, гасподнік, гасподніца, кутнік, кутніца запісаны ў Ар.; ёсьць яны ў Ск. і інш. ды ў старой мове. Прыклады:
А есьлі хто каго ў месьце, на вуліцы або ў гасподзе стрэльбаю раніць, тот маець... Стт. 75—20; у том дому... часу адправаваньня ў Менску рокаў земскіх... нікому з ураду жадная гаспода давана быці ня маець. Л. 1592 г. (МА. 66).
ГЭТЫ, ГЭНЫ, ТОЙ; ГЭТ'КІ, ГЭН'КІ, ТАКІ;
ГЭТАК, ГЭНАК, ТАК; ГЭТТА, ГЭНАМ, ТУТ, ТАМ;
ГЭТУЛЬКІ, ГЭНУЛЬКІ, ТОЛЬКІ;
АДГЭТУЛЬ, АДГЭНУЛЬ, АДТУЛЬ, АБО СТУЛЬ;
ДАГЭТУЛЬ, ДАГЭНУЛЬ, ДАТУЛЬ
З прыведзеных словаў тыя, што маюць у васнове гэт-(гэты, гэт'кі, дагэтуль і інш.) ужываюцца ў дачыненьні да таго, што блізка ў прасторы або ў часе. Тыя, што
79 👁