Стаць дубка. Ар.; Міх. Конь стаў дубам. Міх. Сабака, конь стаў дубка. Міх.; Ар.
Стирать белье — Мыць хусьце, Войш.
Стирка белья — Мыцьцё хусьця, Войш.
Столько времени (прошло)! — 1) Ня цеперся! Вось пасьцялі ды кладземся спаць: ужо ня цеперся, НЗ. 32; 2) Ці цеперся! Ар.; Іг.
Столько-то — Толькі і толькі. Выдача завтраков производится в столько-то часов — Сьнеданьні выдаюць у толькі і толькі гадзінаў.
Так Богу угодно — Так Богу ўпадабалася, Вк. (ЛБ. 849).
Так и быть — Такой бяды, Ар. Давай же закурю, так и быть — Дай-жа закуру, такой бяды.
Так сказать — Казаў той, Іг. Жывое, Богам створанае хараство, казаў той, ДзД. 170.
Так-то — 1) Дыкжэ гэтак, Доры.; Ар.; Іг. Так-то было сделано — Дыкжэ гэтак было зроблена. 2) Так і так. Іг.; Доры., Ар. С ним так-то поступили — Зь ім зрабілі так і так.
Таким образом — 1) Такім парадкам, Вк. (ЛБ. 5844); 2) Гэт'кім парадкам; 3) Гэн'кім парадкам.
Такой-то — Такі і такі, Іг.; Ар.
Тем паче — 1) Пагатове, Ар.; 2) Пагатовю. А есьлі катораму народу ўстыд праў сваіх ня ўмеці, пагатове нам, Стт, 17; 3) Пагатоў, Іг.
Тише иди, едь — Памалу йдзі, едзь, Іг.; Ар.
То и дело — 1) Абярняся, Ар.; 2) То ба то, Іг. То ба то нурцуюць вочы ў прасторах, Дуб.
Тогда как — 1) Тымчасам як; 2) Тымчасам-жа; 3) Тымжа часам. Он высок, тогда как его родители были малого роста — Ён высокі, тымчасам (тым-жа часам, тымчасам-жа) бацькі ягоныя былі малога росту, Іг.
Тогда-то — Тады й тады, Іг.; Ар.
Трынь-трава — Ані шум баравы. Іг.
Убавить спеси — Рогі пазьбіваць. Нсл. 454.
У черта на куличках — 1) За сьветам, Ар.; 2) Проці ліха на узгорачку, Іг.
Унаследовать недвижимость — Улезьці у сваю вячнінку, у бацькаўшчыну (бацькаўшчынку), НкП. 151.
Упасть в обморок — 1) Замлець; Ар.; Іг., гл. «Лишиться чувств». 2) Абамлець, Заўшыцы.
Утолить жажду — Прагнаць смагу, смажку, Ар.; Дз.; НкП. 145.
101 👁