Утолять жажду — Праганяць смагу, Ар.; Дз.; Гаварыўшы трэба-ж, як тое кажуць, смагу праганяць, Ант. 12.
Хлеб да соль!— Сыць, Божа! Ар.
Хлебосольничать, принимать гостей — Станавіць, развадзіць сталы, НкП. 152.
Черт возьми! — Чорт яго бяры! Каб яго чорт! Каб яго немач! Ар.; Доры.
Что касается — 1) Што да; 2) Як на. Что касается меня, мне все равно — Што да (як на) мяне, дык мне ўсё роўна, Іг.
Что угодно — 1) Што хаця, Іг.; 2) Што хоця. Гатоў быў зрабіць што хоця, ЗСД, 219; 3) З пытаньнем — Чаго трэба? Іг., Ар.
Чтоб ты пропал! — 1) Каб ты спрогся! Н. (Чч. 91); 2) Каб ты спруціўся! Іг.; 3) Каб ты здох! Іг.; Ар.
Я (ты, он и т. д.) прав — 1) Мая (твая, ягоная і г. д.) праўда, Ар.; Іг.; 2) Я добра кажу, ты добра кажаш і г. д. Ар.; Іг.
Я (ты, он и т. д.) удовлетворен — Досыць стала жаданьню майму (твайму і г. д.). Аль кітаб 122 а 3.
II. ПРЫКАЗКІ
Аще враг твой алчет, ухлеби его — Пірагом заткні горла злосьніку. Нсб. 127.
Бить баклуши — 1) Байды біць. Нсб.; 2) Брынды біць. Нсб. 8; 3) Лынды біць. Л.; 4) Бібікі біць. Вк. (ЛБ 558).
Бог то Бог, но не будь и сам плох — Божа памажы, а ты, дурню, падбяжы. Геранёны Л.
Бог видит, кто кого обидит — 1) Бог не цяля, бачыць круцяля. Войш.; Ант. 101.; Іг.; 2) Бог не цяля, знае круцяля. Ск.; Вк. (ЛБ. 4022).
Бог не выдаст, свинья не съест — Калі Бог не папусьціць, сьвіньня ня ўкусіць. Нсб. 62.
Бодливой корове Бог рог не дает — 1) Ведаў Бог, што ня даў сьвіньні рог, яна-б увесь сьвет пабала-б. Войш.; 2) Каб сьвіньні рогі — нікому-б ня было дарогі. Дз.
Будет и наше время — 1) Будзе і на нашым рынку кірмаш. Ар.; 2) Будзе і на нашай вуліцы сьвята, Ар.; 3) Загляне сонца і ў наша аконца.
В тихом омуте черти водятся — 1) Ціхая сьвіньня глыбака рые. Сьв.; Іг.; 2) Малое дзерва ў карэнь расьце. Л.; 3) Хто ціха ходзіць, той густа месіць. Н.
101 👁