Старонка 50
◀ / 84 ▶
канец гэта гук ў, але канчатак -оў. Канцом слова «есьці» ёсьцека і, але канчаткам гэтага неазначанага ладу ёсьць -ці. Блр. канчатак адказуе м. «окончание», п. zakończenie (дыкжэ ўжываньне паблр. «заканчэньне» — полёнізм) і końcówka (у граматыццы). Канчаром завецца засталы кавалак якое рэчы, прыкладам выкуранай папіросы. Ужыты ў дачыненньні да папіросы, канчар адказуе м. «окурок», п. niedopałek. Канчаць, ск. кончыць і скончыць — оканчивать, окончить. Адгэтуль канчальны — окончательный, п. ostateczny; канчальна — окончательно, ostatecznie. Скажы канчальнае слова, Нсл. 245. Канцавы — конечный. Канечны — непременный, неизбежный, необходимый; канечнасьць — необходимость, неизбежность; канечне — непременно, необходимо. Словы агульна ведамыя, запісаны ў Ар.; Войш. і інш. Канечне трэба, канечне прыедзь, Нсл. 244. Не канечне папу яечня: зьесьць і дзяк, а поп будзець так, тм. КРЫЎДА, КРЫЎДЗІЦЬ, КРЫЎДНЫ, КРЫЎДНІК, КРЫЎДАВАЦЬ Крыўда = м. обида; крыўдзіць, ск. пакрыўдзіць, укрыўдзіць — обижать, обидеть; пакрыўджаны, укрыўджаны — обиженный; крыўдна — обидно; крыўдны — обидный; крыўднік — обидчик, п. krzywdziciel, крыўдніца — обидчица, krzywdzicielka. Слова «крыўднік» знаходзім, між іншага, у Аль кітабе, транскрыбаваным Вольскім: Муж быў крыўднік людзкі, ілгаў і крадаў, «Узвышша» № 4 з 1927 г., б. 143. Крыўдаваць, крыўдую значыць «чуцца пакрыўджаным» — м. «обижаться. Прыклады: з ЗСД: Яна быццам крыўдавала на самую сябе, што ня можа ляпей зрабіць, 134; Ды я, Васілёк, ня крыўдую, 240; з ЛНЧ.: Грэх, чалавеча, на жыцьцё крыўдаваць, 11; крыўдавала на жыцьцё, на тугу па ласцы матчынай, 44; твой-жа брат селянін крыўдуе: апошнія, кажа, гарцы зьбіраеш, 44. Слова гэтае ў мове народнай ведама ўсюды. Відавочна пад уплывам «крыўдаваць» і слова «крыўда» напару значыць «нараканьне»: Як радзіла сына Міколу, дык сюсь і пачалося, усё на жывот тыя крыўды, ЛНЧ 23. У менаваных словах, з выняткам «крыўдаваць, крыўдую», усюды націск на кры-.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 84 ▶