сын ейны ўжо дзяцюк, дзеці іхныя ўсе здольныя.
I тутка таксама, калі прыналежнасьць займені аслабленая, дык яно можа стаяць перад прадметнікам.
VI. УЖЫВАНЬНЕ НЕКАТОРЫХ СЛОЎНЫХ ГРУПАЎ
АБЕД I ПАЛУДЗЕНЬ
«Абед» і «палудзень» розьняцца міжсобку ня якасьцяй і колькасьцяй ежы, але парою. Калі ад 8—9 гадз., дык гэта абед, а калі ад 12—14, дык палудзень. Апрача таго палудзень, паўдзён, або паўдня абазначаюць час (каля 12-ёх гадзінаў удзень) і месца на зямной апуццы (кулі).
АДКЛАД I АДВАЛОКА
Адклад, адкладаць, адкладаньне, адлажыць ужываюцца тады, калі пераносіцца на пазьнейшы час вызначаны тэрмін спаўненьня чагось. Прыкладам, суд вызначаны быў на двананцатага чырвіня, а яго адлажылі на 10-га ліпня; вясельле вызначана было на мясаед, а яго адлажылі на вясну; канцэрт меў быць у ваўторак, а яго адлажылі на сыботу. Адклад=м. отсрочка, отлагательство; адкладаць=отлагать; адлажыць=отсрочить. Прыклад: Адклад ня ідзе ў лад. Аш.; Нсл. 374.
Адвалока, адвалакаць, правалакаць ужываюцца, калі ніякі тэрмін не нарушаецца, бо яго яшчэ ня было, але адвалакаецца (=м. медлится, замедляется) вызначаньне самога тэрміну спаўненьня чагось ці проста спаўненьне чагось адвалакаецца. Адвалока=м. промедление, п. zwłoka; адвалакаць, правалакаць=м. медлить, замедлять, п. zwlekać; адвалаканьне — медление, замедление — zwlekanie; неадвалочны — немедленный, natychmiastowy.
Прыклады з Стт.: галаўшчына... маець быці плачона і адправена *) без адвалокі, 73—25; Справядлівасьць неадвалочную на заўтрае-ж, а надалей трэцяга дня маем удзелаці, 73-5; Справядлівасьці неадвалочнае паступкам права даводзіці сабе маюць, 91—25, будзем павіньні
*) Слова паходзіць ад «права» і значыць споўніць «рассудак» («решение») суду, зрабіць экзэкуцыю.
81 👁