кажнаму з падданых нашых каму-бы шло а чэсьць, неадвалочную справядлівасьць учыніці на першым сойме вялікам бяз усякае адвалокі, 93—27. Ваявода маець справядлівасьць чыніці і адправу (экзэкуцыю) на віннам, не правалакаючы, 105—34.
АСТАЦЦА, АСТАЛЫ І ЗАСТАЦЦА,
ЗАСТАЛЫ; ЗАСЬПЕЦЬ
Астацца, аставацца можна ад каго. Калі, прыкладам, ідуць і адзін ці колькі не пасьпяваюць зыйсьціся з іншымі, дык яны астаюцца, асталіся, г. зн., што яны ідуць крышку ці шмат ззаду за іншымі, пярэднімі, а ня роўна з усімі. Можна аставацца, астацца ў рабоце — жнучы, косячы, вучаньнік можа астацца ў вучэньні. Можна астацца культурна. Менаванаму дзеяслову адказуе м. «отстать», п. pozostać (z tyłu od kogo). І пабеларуску кажацца адстаць, але ў накшым значаньні: можа адстаць тынк, папера ад сьцяны і пад.
Разгляданы дзеяслоў агульна пашырыўшыся, запісаны між іншага ў Аш., Вал., ужывае яго таксама ЗСД, прк.: Халіма... быццам хацеў уцячы ад Лясьніцкага, або падражніцца, прымусіць прабегчы трушком, каб не астацца, 20.
Дзеяпрыметнік ад «астацца» — асталы = отсталый, pozostały z tyłu (od kogo) ўжываецца між іншага ў «Аль кітабе», прк.: Заўсёды намаз *) із азанам **) кланяціся трэба, хоць-бы асталыя намазы. 88 б. 4.
Асталасьць — отсталость, zacofanie.
Асталец — реакционер, zacofaniec.
Застацца, заставацца можна дзе. Застацца, заставацца дома, у лесе, заграніцай (= м. остаться, п. pozostać). Прыклады: бяз хлеба застанемся, ЛНЧ. 21; усё, што засталося ад уцякацтва, ЛНЧ. 22; Колькі там мукі мне засталося, ЛНЧ 33; У дзьвёх з Любаю засталася Агапа, Сын 21. Сэрца чарсьцьвела... толькі адно пачуцьцё і засталося ў ім — матчынае каханьне, Сын 23.
Застаяцеся вы? — застаямося, Куляшоў: У зял. дуброве, 38.
Дзеяпрыметнік ад «застацца» — засталы = оставшийся, остальной, pozostały. Прыкл.: для ўсякіх межы па
*) Слова арабскае, значыць «малітва».
**) Азан, слова араб. = кліканьне на малітву.
76 👁