гэнам, а, пры патрэбе, кажацца гэндзе, вундзе, вунака.
Ад дагэтуль і дагэнуль утварыліся прыметнікі дагэтулешні і дагэнулешні з значаньнем, адпаведным прыслоўям, з якіх яны паўсталі.
Словам «той» і «такі» працістаўляецца такжа «сёй» і «такі-сякі», але ў сучаснай мове гэтыя словы ўжываюцца адно парамі, даючы разам адценьне неазначанасьці (падобна да маскоўскае часьцінкі «кой», «кое»), прк. сёй-той гавора (=м. кое-кто говорит), сёе-тое возьмем з сабою, сякія-такія рэчы («кое-какие вещи»). Таксама і сяк-так (=м. «кое-как»), сям-там («кое-где»), сяды-тады («кое-когда»).
ГРАМАДА, ГРАМАДЗТВА, ГРАМАДЗЯНСТВА, ГРАМАДЗКАСЬЦЬ, ГРАМАДЗЯНСКАСЬЦЬ, ГРАМАДЗЕЙСКАСЬЦЬ
1. Слова «грамада» перадае паймо, абазначанае памаскоўску словам «мир», або «община». Як апошняе слова, яно абазначае просты збор раўнапраўных і самастойных асобаў у іхным сужыцьцю.
2. Наватвор «грамадзтва», што ня дужа даўно зьявіўся ў нашай мове, выяўляе ўжо вышшую, у прыраўнаньню з «грамада», ступеню зборнасьці (што выказуецца суфіксам -ства, падобна, як мяшчанства, вучыцелства і інш.). Грамадзтва адказуе м. «общество», п. społeczeństwo, ogół, publiczność.
3. Слова «грамадзянства» выводнае не ад «грамада» беспасярэдне, але ад «грамадзянін» (=м. «гражданин», п. obywatel), а дзеля таго абазначае тое, што м. «гражданство», п. obywatelstwo.
Менаваным прадметнікам будуць адказаваць гэт'кія прыметнікі: грамадзкі і, хіба, грамадавы (абодва да «грамада»), адказуюць м. «общинный»; грамадзкі (да «грамадзтва») — м. «общественный», п. społeczny; грамадзянскі (да «грамадзянства») =м. «гражданский», п. obywatelski.
Ад прыведзеных прыметнікаў паўстануць гэткія абстрактныя прадметнікі: ад «грамадавы» — грамадавасьць («общинность»), ад «грамадзкі» — грамадзкасьць («общественность», п. społeczność), ад «грамадзянскі» — грамадзянскасьць («гражданственность»).
У народнай мове здаралася чуць яшчэ адно слова, выводнае ад «грамада» — грамадзейскі ў значаньню м.
82 👁