( = м. куртка), марынарка ( = м. «пиджак»), верхнія нагавіцы, спадніца, хуста, блюзка і пад. У Віцебшчыне замест адзежа кажацца яшчэ адзецьце, Нк.
Адзежу, адзетак, адзецьце адзяюць, надзяюць і зьдзяюць. У вадзежу адзяюцца і з адзежы разьдзяюцца.
Вопратка або апраніха — гэта паліто, бурнос, сьвітка, насоў на кажух, хутра і пад.
Вопратку або апраніху апранаюць, апратуюць і распранаюць, апранаюцца і распранаюцца.
Уборы. Харошая адзежа і вопратка, у каторую ўбіраюцца, ідучы ў госьці, на вясельле, у царкву, убіраюцца ў сьвята,— гэта уборы (м. «наряды»). У ўборы ўбіраюць, убіраюцца.
Прыборы. Харошы пояс, касьнікі, анталяжы або брыжы ( = м. кружева), пацеркі, брансалеты, вянкі і пад.— прыборы ( = м. украшение, п. ozdoby). Прыборамі прыбіраюць, прыбіраюцца. Прыбор, прыборы бываюць розныя, імі такжа прыбіраюць хаты і шмат чаго іншага. Хто прыбірае, той прыбіраньнік, прыбіраньніца. А тая, што аглядаецца ў хаце («делает уборку в избе, в домашнем обиходе», п. sprzątа) будзе воглядніца.
Рыза — гэта царкоўны ўбор у сьвятароў усходняга абраду ды ўсялякі кавалак тканіны (як старой, так і новай, як таннай, так і дарагой), каторы ня ёсьць якойколечы цэласьцю. Прыкл.: Старая кашуля парвалася на рызы, а новай няма за што купіць, Войш.
Зб. рызьзё: Пашукай рызьзя якога на полкі, Нсл. 562. Кубел із розным рызьзём, ЛНЧ 22; Ар.
Зьм. рызка, рызачка: Харошую рызку палажыла кума, Нсл. 563. Тонкую наметку дала на рызачку, тм.
Адз. рызіна, зьм. рызінка: Якая была рызіна і тую на гарэлку заставіў, Нсл. 562. Дай хоць рызінку ёй.— Ані рызінкі ня маю, тм.; Ар.
Рызман — м. «тряпка, лоскут», п. gałgan, łachman, Ар., ЛНЧ 31.
Рызьнік — 1) гандляр, скуплюючы рызьзё. Ар.; Дз. 2) ручнік з прышытымі на канцы анталяжамі (брыжамі).
ДАЛОЎ, ДАЛАВАХ, ДАЛОЎЕ; ВОНКАХ, ВОНКІ, НАВОНКІ, ЗВОНКУ; ЗНАДВОРКУ
Прыслоўе далоў працістаўляецца прыслоўю «ўверх». Гэтак, прыкладам, у паверхавым доме можна ісьці, па-
91 👁