АДРЫСАВАНЬНІ
Адрысуючы камусь ліст, звычайна пішам:
Спадару такому і такому (прыкладам Паўлу Вайніловічу); Спадарыні такой і такой (прыкладам Алімпе Вайніловічысе).
Часта ўжываюцца такжа гэткія адрысаваньні:
Паважанаму (Паважанай), Вельмі Паважанаму (-ай), Глыбака, Шчыра Паважанаму (-ай) Спадару (або Спадарыні).
Вялікая пашана выказуецца ў гэткім адрысаваньні:
Яго Міласьці
Спадару (такому і такому),
Яе Міласьці
Спадарыні (такой і такой).
Адрысуюць такжа:
Сябру (Сяброўцы),
Паважанаму Сябру (Сяброўцы),
Паважанаму (-ай) Спадару Сябру (Спадарыні Сяброўцы).
Усі вышменаваныя хормы адрысаваньня ўжываюцца ў залежнасьці ад нашых дачыненьняў да таго, каму пішам.
Таксама, залежна ад нашых дачыненьняў да таго, каму пішам, мы зьвернемся да яго на пачатку лісту з гэт'кімі словамі.
Паважанаму (-ай), Вельмі Паважанаму (-ай), Глыбака, Шчыра Паважанаму (-ай) Спадару (Спадарыні); Дарагому (-ой), Даражэнькаму (-ай), Дрыжонаму (-най), Любаму (-ай) Сябру, Сяброўцы (або зь імям — Міхалу, Міхне, Ганьне, Ганусі і пад.).
Заслугуюць на ўзнаўленьне ўжываныя ў старакрывіцкай мове звароты, выказуючыя пашану, такія, як Дабрародныя і пачэсьлівыя нашы мілыя суседзі. Ліст полацкі з 1468 г. (Stang: Urkundensprache der Stadt Polock 73).
V. ТОЕ-СЁЕ З СЫНТАКСУ
УЖЫВАНЬНЕ ДЗЕЯПРЫСЛОЎЯЎ І ДЗЕЯПРЫМЕТНІКАЎ
Дзеяпрыслоўі абазначаюць спосаб або час і не скланяюцца, а дзеяпрыметнікі скланяюцца як прыметнікі.
У мове крывіцкай ёсьць дзеяпрыслоўі цяперашняга
91 👁