«единство», п. jedność. Гэтак, прыкладам, у беларускіх летапісах кажацца, што задзіночыўшыся проці Яўнута, Вялікі Князь Альгерд і князь Кяйстут увесь час із сабою жылі ў вадзіносьцьве. Задзіночыць, задзіночыцца, што так часта ўжываецца ў беларускіх памятках (з мовы народнай запісана цяпер у Вішневе Вял.), значыць — злучыць колькі ў вадно, кольнім зьліцца ў вадно і адказаваюць м. «соединиться», «об'единиться», п. zjednoczyć, zjednoczyćsie. Ужыванае там-жа задзіночаны — м. «соединенный», «об'единенный», п. zjednoczony; задзіночаньне — соединение, об'единение, п. zjednoczenie. Блізкое значаньнем да «задзіночыць, задзіночаны, задзіночаньне» ёсьць «злучыць, злучаны, злучэньне». Агульна можна зацеміць, што калі маецца на ўвеце мамэнт ідэялёгічны або палітычны і псыхолёгічны, дык кажацца задзіночыць, задзіночаньне, адзіноства (у 2-м значаньні), а пры мамэнце фізычным, мэханічным — злучыць, злучэньне. Гэтак, як мы бачылі, задзіночыліся Альгерд з Кяйстутам. Асобныя беларускія княствы задзіночыліся ў вадно сваё гаспадарства, званае Вялікім Княствам Літоўскім. Але, разабраўшы сьцяну, злучым дзьве гасподы, можна злучыць два ці балей статкаў у вадзін статак. Ёсьць Задзіночаныя Гаспадарствы Паўночнай Амэрыкі (а ня «Злучаныя»). Адзінота значыць бесьсямейнасьць або маласямейнасьць і стан, калі чалавек чуецца адным, бяз іншых, быццам пакінены. Адказвае м. «одиночество», п. samotność. Адзінотны — одинокий, samotny. Словы з каранём луч — можна падзяліць на дзьве галоўныя часьці. 1. Да першай часьці належаць тыя, што маюць націск на суфіксе -ы, -а, -э (часамі на прыстаўцы -вы). Вось яны: Лучэньне — м. «соединение». Лучыць (націск на -ы) м. соединять. Гэты дзеяслоў у нясконнаным трываньні ня мае прыстаўкі і ў такім прыпадку можа ўжывацца і пры мамэнтах ідэялёгічным, політычным і псыхолёгічным («нас лучыць агульная ідэя, інтарэсы, характары»), тымчасам у трываньні скончаным («злучыць») ужываецца адно пры мамэнце фізычным, мэханічным і, хіба, хімічным. Прыклады з Нсл. 273:
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁