Старонка 61
◀ / 84 ▶
Лучы разам увесь статак; Пшоначка мая прыдалася, ды на каравай згібалася, ды на каравай, на кветачкі; лучы, Божа, нашы дзетачкі; Лучэньне быкоў к бараном (прыказка). Лучыцца — присоединяться. Лучэцеся к нам, весялей будзе ехаць у ваднэй кумпаніі, тм. Вылучаць, ск. вылучыць — 1) отделять. Вылучаць, вылучыць цяляты з стады, Нсл. 86. 2) исключать. Нас не вылучалі ад работы; за што-ж вылучылі ад гасьцінца, тм. 3) выключать. Вылучылі электрычнасьць. Вылучаны — 1) отделенный. Бык вылучаны з стады, Нсл. 86. 2) исключен, 3) выключен. Вылучна — исключительно. Улучаць, ск. улучыць — включать, присоединять, Нсл. 60. Улучацца, ск. улучыцца — включаться, присоединяться, тм. Улучэньне — включение, присоединение, тм. Улучна — включительно. Улучоны — включенный, присоединенный, Нсл. 60. Улучоны ў стаду бык, тм. Электрычнасьць улучона. Адлучаць, ск. адлучыць — отделять,— лить. Прылучаць, ск. прылучыць — присоединять. Ня прылучай драбнога статку к буйному, Нсл. 504. Прылучацца, ск. прылучыцца — 1) присоединяться, 2) случайно попадаться, случаться. Мне чалавек прылучаецца, прылучыўся разам ехаць, тм. Прылучны — приставший нечаянно. Прылучная карова, Прылучнае жарабё, тм. Прылучоны — присоединенный. Прылучоную скаціну каровы бадуць, тм. Прылучэньне — 1) присоединение. Прылучэньне скаціны да стады, тм. 2) стечение обстоятельств, приключение. Дзіўное зьдзеялася прылучэньне, тм. 2. Да другое часьці належаць словы з націскам на карані лу — Маем тут гэткія: Лучаць, ск. лучыць (націск у вабодвых на ў) — попадать, попасть, trafiać, trafić. Але-ж ты лучыў яму добра, адразу скруціўся, Сьп.— Як ты лучыў да нас? — А вось прыйшоў нейк, Сьп. Лучаньне (націск на у) — попадание, trafianie. Лучна — метко, Нсл. 273. Лучна выстраліў, тм. Лучны — меткий, тм. Лучнае тваё вока, тм.; Лучная страла, тм. Бог ня стучон, ды лучон, тм.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 84 ▶