Старонка 19
◀ / 84 ▶
Дорого, да мило, дешево, да гнило — Таннае мяса сабакі ядуць. Нсб. 161; Вк. (ЛБ. 4839). Дорого яичко к красному дню — Дождж у пару ўсё роўна, што золата. Н. (ЛБ. 2056). Дуракам закон не писан — Дурны законаў ня чытае, ды свае мае. Вк. (ЛБ. 2218). Если-б знал, где упал, то соломинки-б подостлал — Калі-б веданьне, дзе павалішся, валей-бы там сеў. Мл. Запас пить-есть не просит — Запас бяды не чыніць. Нсл. 178. Знай сверчок свой шесток — Знай каток свой куток. Іг. Ищите и обрящете — Ня шукаючы, ня знойдзеш. Нсб. 109.; Хто пытае, той ня блудзіць; хто шукае, той знаходзіць. Іг.; Хто шукае, той знаходзіць, хто пытае, той ня блудзіць, так суладжана ў народзе, навучаюць нас так людзі. Дуб. Копейка рубль бережет — Рубель із граша паходзіць. Іг. Куда конь с копытом, туда и рак с клешней — І жук, і жаба, і чорт, і баба. Вк. Куй железо, пока горячо — Ідзі, пакуль дзьверы адчынены, бо потым ня ўвыйдзеш. Вк. (ЛБ. 3223). Лаптем щи хлебать — Аборай хлеб кроіць. Менск. Легок на помине — Цюк — дзяцюк! Вільня. Лес рубят, щепки летят — Дзе п'юць, там і льлюць. Ар.; Вк. (ЛБ. 6037). Лошади чужие, хомут не свой — погоняй не стой — Ні бацька купляў, ні сын едзе. Л. Маменькин сынок — Бабін дурань. Нсб. 3. Молодо — зелено — Маладосьць — усё дурносьць. Войш. Мягко стелет, да жестко спать — На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд. Іг.; Мякка сьцеле, ды мулка спаць. На безрыбье и рак рыба — На бязьлюдзьдзі і дзяк чалавек. Кажацца на пахове, калі няма людзёў. Нсб. 82. На Бога надейся, но сам не плошай — Памажы, Божа, але й ты не лянуйся, нябожа. Вк. (ЛБ. 4222); На Бога спадзявайся, але й сам старайся. Вк. (ЛБ. 7655); Божа, памажы, а ты, дурню, падбяжы. Геранёны Л. На воре шапка горит — Хто парасё украў, таму ў вушшу пішчыць. Войш.; Сл., Вк. (ЛБ. 5846). Назвался груздем — полезай в кузов — Калі падмеўся грыбом, то лезь у каробку. Вк. (ЛБ. 3121).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 84 ▶