В чужое просо не суй носа — 1) Калі ня п'юць, то і ня дзякуй. Ар.; 2) Дай спакой рэчы такой, то суседзкая справа. Вк. (ЛБ. 5617).
Век живи, век учись — Будзем вучыцца, пакуль сьмерць лучыцца. Войш.
Велика Федора, да дура — Вырас да неба, а дурань як трэба. Ар.; Іг.
Взялся за гуж — не говори, что не дюж — 1) Калі ўлез у дугу — не кажы не магу. Іг.; 2) Калі ўзяўся за гуж — не кажы, што ня дуж. Ар.
Видит око, да зуб неймет — 1) Бачыць карова, што на павеці салома. Нсб. 13; 2) Смачны жабе гарэх, але зубоў Бог ня даў. Л.; 3) Бачыць вока, але ляжыць высока. Вк. (ЛБ. 8824).
Все люди, как люди, один черт в колпаке — Усі бабры дабры, адна выдра — ліха яе бяры. Нсб. 17.
Всюду хорошо, где нас нет — 1) На Падольлю пірагі на кольлю, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі. Вк. (ЛБ. 5533); 2) Там добра, дзе нас няма. Ар.
Всяк молодец на свой образец — Усякі гад на свой лад.
Всяк по своему с ума сходит — 1) Што галава, то розум. Войш.; 2) Як хто хоча, так па сваім бацьку плача. Войш.; 3) Спасеньніку рай, шалёнаму поле. Ант. 15; 4) Вольнаму воля, шалёнаму поле. Іг.
Глаза видали, что покупали — Бачылі вочы, што купляді (бралі), а цяпер плачце, хоць павылазьце. Вк. (ЛБ. 8823).
Гол, как перст — Гол, як кол. Ар.; Нсб. 26.
Головой стены не прошибешь — Галавою муру не праб'еш. Вк. (ЛБ. 2566).
Голодной куме хлеб на уме — Што каму на ўме, той тое даўбе. Ар.
Два сапога — пара — 1) Абое — рабое. Ар.; 2) Адным возам па піва едуць. Вк. (ЛБ. 8981); 3) Усе чэрці аднэй шэрсьці. Ск. (ЛБ. 1708).
Десятая вода на киселе — 1) Пень гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала і радня стала. Дз.; 2) Стрэчнай бабкі родны Хведар.
До свадьбы заживет — Пакуль жаніцца — загаіцца. Ар.; Вк. (ЛБ 9134).
Долг платежом красен — Як баба да дзеда, так і дзед да бабы. Нсб. 194.
102 👁