Вот действительно! — Атож але! Вк. Впялить глаза — Узорыцца, Заўшыцы; Л. Да будет так, как Богу угодно — Няхай так будзе, як Богу падабаецца, Вк (ЛБ. 1029). Да здравствует!—Хай (няхай) жыве! Делать свод (в печи, в погребе и под.)—Скляпеньне рабіць, звадзіць, НкП. 151. Делать уборку (в домашнем обиходе)—Аглядацца. Паедзем пад вечар, а не — то заўтра раніцою,— так сказаў ды пайшоў ён аглядацца. Скончыў воглядку Юстап — перасьціхла і мяцеліца. (НЗ 37). Шмат воглядкі ў хаце: пакуль агледзішся, дык і на поле ісьці пара, Ар. Держать слово— Пры слове стаяць. Хто каму што прырачэ, пры слове стаяць. Аль кіт 36 б 16; Заўшыцы. Доброго утра!— Дабрыдзень! Вял., Іг.; Імсь. До свидания!— 1) Заставайся здароў! Заставайцеся здаровы! Іг.; Ар.; 2) Бывай здароў! Бывайце здаровы! тм.; 3) Да пабачаньня! Драть перья (для подушки, пуховика)— Пер'е скубсьці, скубаць, Ар.; НкП. 148. Ежегодно — Што году, Іг. Ежедневно — Што дня, Іг. Ежемесячно — Што месяца, Іг. Ежеминутно — Што часіны, Іг. Еженедельно — Што тыдня, Іг. Ему-то — Дыкжэ яму. Ар.; Іг. Заделывать в пирог начинку — Крыпаць пірог, НкП 147. Пирог с начинкой — крыпаны пірог, з накрыпкаю, тм. Зажаривать яичницу — 1) Смажыць яечню, НкП 147; 2) Калі на малаццэ, дык пражыць яечню, тм. Зажаривать мясо — Смажыць скароміну (ялавічыну, птушкі, каўбасы), НкП. 147. Заморить червяка — Прагнаць першы голад, Ар. Запекать мясо (в горшке, плошке)— Пражыць скароміну, НкП 147. Запивать, запить (водою, молоком и пр.)— Праганяць, прагнаць (вадою, малаком і інш.). Прагані бульбу, кашу малаком, Ар. Прагані хлеб вадою, масьлёнкай, тм. Здравствуй! Здравствуйте!— 1) Дабрыдзень! Вял.; Імсь. (калі нараніцы або ўдзень) і дабрывечар! тм. (калі ўвечары); 2) Дабраслаў! Барс.; Лпл. И надо же было; и угораздило — І собіла-ж. І собіла-ж нам наскочыць на іх. Лынькоў («Сустрэчы»). Пану
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
183 👁