Старонка 21
◀ / 84 ▶
сябе горнуць. Вк. (ЛБ. 2991); 3) Бліжшая кашуля як сярмяга. Вк. (ЛБ. 3672); 4) Кажна какошка пад сябе кошка. Вк. (ЛБ. 3856). Семь раз отмерь, а один раз отрежь — Дзесяць раз мер і то ня вер. Вк. (ЛБ. 4913). Слышал звон, да не знает, где он — 1) Гаворанць, гамоняць, ды ня ведаюць, у якой царкве звоняць. Іг.; 2) Гаворанць, гамоняць, ды ня ведаюць, дзе звоняць. Слово не воробей — выпустишь, не поймаешь.— Слова, як птушка — выляціць, то ня зловіш. Вк. (ЛБ. 7459). Снявши голову, по волосам не плачут — 1) Дзе прапала кароўка, там няхай і вяроўка; 2) Зьеў кароўку, еж і вяроўку. Л.; 3) Чорт па тэй траве, калі барану па галаве. Геранёны Л. Соловья баснями не кормят — Што па тэй чэсьці, калі няма чаго есьці. Нсб. 189. Терпи, казак, атаманом будешь — Цярпён — спасён. Н. (Чч. 107); Вк. (ЛБ. 1408). Тише едешь, дальше будешь — Памалу едучы, далей будзеш. Нсб. 128. У семи нянек дитя без носа — Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Іг. Улита едет, когда то будет — 1) Чакай, баране, пакуль трава будзе. Ар.; 2) Чакай, бабка, лета — сыр зьясі. Дз. У страха глаза велики — У страху вочы па яблыку. Утопающий за соломинку хватается — Хто топіцца — за брытву хопіцца. Іг. Утро вечера мудренее — Пераначуем — болей пачуем. Нсб. 126. Федот, да не тот — Тая зязюля, але ня так кукуе. Войш. Хлеб да вода — молодецкая еда — Абы хлеб ды вада, то няма голада. Вк. (ЛБ. 1223). Худое дело, коли жена не велела — Благая тая дамова, дзе вала бадзець карова. Н. Рудня Вял. Худой мир лучше доброй ссоры — Сьвяты спакою, лепі з табою. Нсб. 198. Чем богат, тем и рад — Што душа мае, тым і прыймае. Ар.; Войш. Чем кумушек считать трудиться — не лучше-ль на себя, кума, оборотиться — Паглядзі, сава, якая сама. Іг.; Вк. (ЛБ. 7179).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 84 ▶