Старонка 22
◀ / 84 ▶
Чин чина почитай, а младший на край — На бок, грыбок, баравік едзе. Ар.; Нсб. 29. Что летом ногой приволочешь, то зимой губами подберешь — Што ўлетку ножкаю коп, то ўзімку губкаю хог. Ар. Что посеешь, то и пожнешь — Кінь прад сабой, знойдзеш за сабой. Ар.; Віл. (ЛБ. 3768). Это цветки, а ягодки впереди — Гэта яшчэ цьвет, а ягад нет. Вк. (ЛБ. 10308). Яблоко от яблони недалеко катится — 1) Якое дзерва, такі клін, які бацька, такі сын. Войш.; 2) Які цялеш (пень), такі клін, які бацька, такі сын. Л. Язык до Киева доведет — Язык Кіева дапытае. Вк. (ЛБ. 3786). Ambo meliores — Оба хороши — 1) Абое рабое. Ар.; Н. (Чч. 106); 2) Адным возам па піва едуць. Вк. (ЛБ. 8981); 3) Усе чэрці — аднэй шэрсьці. Ск. (ЛБ. 1708). Cave quem nature notavit — Рыжага а крывога бойся, як пса злога. Нсб. 145. Contra vim mortis, nulla est herba in hortis — Ад сьмерці няма зельля. Нсб. 123. Круці, ня круці, а трэ' умярці. Ск. De mortuis aut bene aut nihil — 1) Пра нябошчыкаў лепі маўчаць. Нсб. 140.; 2) Што зямлёю пакрыта, няхай будзець забыта. Нсб. 188; Вк. (ЛБ. 9332). Quod licet Jovi, non licet bovi — Что подобает Юпитеру, не подобает быку — Каму за штуку прыймуць, а другому за тое-ж скуру здыймуць. Нсб. 67. Media via aurea — Средний путь золотой — Не шкадуець, хто серадуець. Нсб. 109. Par pari gaudet — Равный равному рад — 1) Роўны з роўнага цешыцца. Нсб. 144.; 2) Чорт чарта пазнаў і на піва пазваў. Іг.; 3) Свой свайго пазнаў і на піва пазваў. Ар.; Вк., Ск. Сл. (Лб. 7798); 4) Савосы госьцяць у самосах. НкП. 152. III. ПРЫВІТАНЬНІ І ЗЫЧЭНЬНІ Сустракаючыся нараніцы або серадня Крывічане здароваюць адны адных словам «Дабрыдзень!» Казаньне «Добрай раніцы» — маскалізм, бо утворана подле маскоўскага «Доброго утра!»
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 84 ▶