Сюды лугі, туды лугі —
Недзе каню напіціся.
У мяне, маладое, роду многа,
Да к некаму прыхіліціся.
З нар. песьні, зап. у Стаўпеччыне
(«Белар. (крыв.) нар. песьні й казкі», 1, 3).
Прыметнік да «сенажаць» — сенажатны (= м. луговой, сенокосный, п. łąkowy).
Сенажатка сустракаецца ў вадным смаленскім дакумэнце ўжо ў XIII в.
Санажаць (з ацьвярдзелым с) сустракаецца ў памятках ужо ў XV в., а ў цяперашняй мове народнай ужываецца між іншым у Вал., Аш. і Л.
Слова «пожня» запісана ў Дз. ля Мосара і Глыбокага, у Будзе Вял. і ў Леплю. З літаратуры прывядзём прыклады з ЛНЧ: Мой парабак мо' ужо пожню скасіў, 17; Дый пожанька ў мяне, ат, пуп прыкрыць камарыны,— і ўзяў-бы касу ды суседу ногі падрэжаш, 8.
«Лука» запісана ля Сажа, Дняпра, Нёмана і ў Аш. Лукавіна — излучина, Нсл. 272. Дарога лукавінаю ідзець, тм.
«Поплаў» значыць тое, што м. «заливной луг»; «поплаў» запісаны між іншага ў Вільні і ў Іг.
СУДЗЬДЗЁ, СУДНІК; СНАСЬЦЬ; СНАДЗІВА,
СНАДЗЬ, СНАДЗІЎНІК, СНАДНІК;
СКРЫНЯ, СТРУМЭНТ, ВУПРАЖ
Судзьдзё, родны склон судзьдзя, прадметнік зборны (адзіночны — судзіна) — гэта місы, талеркі, шклянкі, ісподкі, гаршкі, жбаны, ведры, цабры, ражкі, ночвы і да г. п. Кр. «судзьдзё» адказуе м. «посуда», п. naczynie.
Суднік — гэта шахва, у каторую ставяць судзьдзё (= м. буфет, п. kredens).
Снасьць — гэта калёсы, каламажка, драбіна, панарад, сані, плуг, барана і да г. п. Прыклад: Хто едзе на снасьці, а хто на шчасьці.
Шыла, малаток, абцугі, ножніцы, нож, сякіра, піла і да г. п.,— гэта ўсё снадзіва (снадзіва яно — ніякага роду). Замест «снадзіва» ўжываецца яшчэ снадзь.
Кажны майстра або майстроўка мае сваё снадзіва або сваю снадзь. Гэткім парадкам ё снадзіва сталярскае, сьлёсарскае, кравецкае, шавецкае і г. д. Вучань-
84 👁