(вельмі хоча) хлеба і г. д. (але ня мае або мае недаволі), Ар.
У жадобу штось есьці, мець, знач. есьці, мець тое, чаго жадаецца (вельмі хочацца), што бывае тады, калі чаго ёсьць мала, не стае. Малака і таго ў жадобу, Ар.; І елі-ж, елі, можна сказаць, не ў жадобу елі, ЛНЧ. 10.
Сыты — м. жирный п. tłusty, пркл. сыты парсюк, чалавек, сытае мяса, Ар.; Нсл. 630. Вышшая ступень сытшы. Сытшага кабана выбірай, Нсл. 630. Надта худы, каб быў сытшы, дык начай было-б, Ар.
Сыціня. Ад прыметніка «сыты» паўстаў абстрактны прадметнік «сыціня»; хто сыты, у таго сыціня. Бараны плацілі ад 8-ёх да 15-ёх залатоўкаў, залежна ад сыціні і велічыні, Укр.
Сытны — м. питательный, п. pożywny, Ар. На папары трава сытная, тм. Сытна — питательно, pożywnie. Сытнасьць або сытніня — питательность, pożywność.
Хто есьць, той ядун, ядуха, а хто корміць, той карміцель, карміцелка (=м. кормилец, кормилица, п. żywiciel, -ka). Хіба ў карміцелі якія я вам наймаўся, ЛНЧ. 39.
Істраўня — м. столовая, jadłodajnia.
ЗАМЫКАЦЬ, ЗАПІРАЦЬ, ЗАЧЫНЯЦЬ
Трэба адрозьневаць ужываньне словаў: «замыкаць, замкнуць, адмыкаць, адамкнуць»; «запіраць, заперці, адпіраць, адперці»; «засоваваць, засунуць»; «зашчапляць, зашчапіць, адшчапляць, адшчапіць»; «зачыняць, зачыніць, прычыняць, прычыніць, адчыняць, адчыніць, рашчыняць, рашчыніць».
Замыкаюць толькі на замок і замкнёнае адмыкаюць ключом.
Засовуюць толькі на засаўку. Агульным тэрмінам замест замыканьня — адмыканьня і засованьня — адмыканьня ёсьць запіраньне — адпіраньне.
На кручок зашчапляюць і зашчэпленае адшчапляюць.
Завалам (завал) завалеваюць.
А калі не на замок, ня засаўкаю, не завалам і не на кручок, дык зачыняюць, прычыняюць (значыць ня зусім зачыняюць), адчыняюць (м. «открывают»), рашчыняюць (м. «раскрывают»).
Зачыняць і г. д. можна ня толькі вароты, дзьверы, вокны, але такжа вочы, вусны, рот, кнігу, сшыток.
Ведама, можна пабеларуску такжа «закрыць вочы,
82 👁