Праходзячы ля сеючых або садзячых, кажуць «Радзі, Божа!» Садзячым хлеб у печ жадаюць: «Вялік падходам!»
Доячым каровы зычаць: «Малочна вам!».
Ловячым рыбу зычаць: «Рыбно вам!».
Пры забіваньні жывёлы і пры рабеньні запасаў наагул просяць Бога: «Судзі, Божа, спажыць у карысьці, у радасьці, у добрым здаровейку, судзі, Божа!» НкП. 145.
Пры забіваньні жывёлы жадаюць такжа: «Пасі, Божа, засталцы!» тм.
Уходзячы на ток (у гумно), сьвіран, клець і наагул у які склад, кажуць: «Спары, Божа!» на што таксама адзержуюць адказ «Дзякуй!».
Прыходзячы да ядучых, кажуць: «Сыць, Божа!» на што адказуюць «Просім!».
Прапіваючы да іншага жадаюць: «Будзь здароў!» («Будзь, Ваша, здароў, здарова!»), на што тыя адказуюць: «На здароўе!» або «Пі здароў!», «Пі здарова!» («Пі, Ваша, здароў, здарова!»)
Падзяку (маск. «благодарность») выказуюць словам «Дзякуй!».
Выбачэньня просяць (м. «просят извинения, извиняются») словам: «Выбачай, выбачайце!»
Калі хто за аказаную ім ласку, услугу пачуе «Дзякуй!», дык ён таксама мае адказаць «выбачай, выбачайце!». Гэта значыць — выбачай, што не ўгадзіў ляпей. Прыклад: — Дзякую вам! — Няма за што, выбачайце! Вк. (ЛБ. 10063).
IV. ВЕТЛЫЯ ЗВАРОТЫ
М. «пожалуйста», п. proszę адказуе крывіцкае «калі ласка».
СПАДАР, СПАДАРЫНЯ
М. «господин», п. pan адказуе крывіцкае спадар; «госпожа», pani — спадарыня; «барышня», panna — спадарычна.
Калі зварочуемся да мужчын і жанчын разам, дык кажам: спадарства.
Прыклады: Яго спадарства пагібнець а воінства. Ска-
102 👁