Ян Станкевіч

Ян Станкевіч
Год народзінаў: 1891
Год смерці: 1976
Асноўная мова работ: Руская
Удзельнік з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Менску (1917) і стварэння Беларускага навуковага таварыства. З 1918 член Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у сесіі Рады БНР. Скончыў Віленскую беларускую гімназію і Карлаў універсітэт (Прага). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім універсітэце і Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні. Супрацоўнічаў з В. Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антынацысцкім падполлем, стварыў групу - партыя беларускіх нацыяналістаў. Быў членам самапомачы, Беларускай незалежніцкай партыі, навуковага аддзела БЦР, адным з заснавальнікаў БНТ. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе. На эміграцыі аднавіў дзейнасць Беларускага навуковага таварыства. Заснавальнік (разам са С. Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі. Аўтар работ па беларускай гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўстве, напрыклад «Крыўя-Беларусь у мінуласці» ці «3 гісторыі Беларусі». Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенэзу беларусаў) ці Вялікалітвой. Транслітараваў кітаб 1-й паловы 18 ст. (Кітаб Луцкевіча).

Работы: 2

Назва Год Старонак
Беларуска-расійскі (вялікалітоўска-расійскі) слоўнік 1989 1324
Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак 1942 84