Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
цёвым сокам гальлё, 34; Коціцца пад нагамі стары пасівелы Дняпро, 35; далёка запалыя вочы іскрыліся чорным агнём, 89; Быў ён чэзлы такі, слабенькі, 109; вырасла шчытнае, роўнае кола застыглых у войстрай цікавасьці сялян, 120; Абы толькі пачуў каторы касец іх недалужна завязлае ў траве зьвіненьне 14-0. Нельга пакрывіцку сказаць «набракшае» замест набраклае і пад. Дзеяпрыметнікам на -лы можа пачынацца прыданае праказаньне: мужчына з драбным відам (тварам), аброслым кароткай... бародкай, 70; ён абамлелы ад страху, адмахаваўся ад іх ценькім сваім кіёчкам, 82; гэта трупік сіўкі-варонкі, ужо добра загнілы, 181. Мноства з ЗСД прыкладаў надрукавана у «Роднай мове», бал. 114—116. 3 Стт.: I кладзен тот пазоў па аселага на бліжшам іменьню яго, 74—20; прыежджыя і якім кольвек абычаем прыбылыя людзі тымжа правам маюць быць суджаны, 65—15; есьлі-бы хто з якое прыгоды прыпалае... зьехаў да зямлі якога суседа нашага, 78—20; іменей, па зрадцах... на нас гаспадара прыпалых, мы аддаваці ня маем, 69—-30; Шляхціч, у зарукі папалы, так многа маемасьці ляжачае і рухомае ня меў, 91—1. 3 МА.: Эксцэс падчас судоў трыбунальскіх менскіх... сталы, 112, Л. 1620 г.; Выбіцьце з пакойнага дзяржаньня... сенажацей, месту Менскаму належачых... чараз... Дарагастайскага... сталае..., 120, ліст 1629 г. 3 Сын.: Колькі радасьці было ў закурэлай із шчылінамі-аконцамі хаце, 15. 3 ЛНЧ.: Сэмафоры мільгацяць у згусьцелай цемені ночы, 6; ускідавалі зьмякчэлае цела, 11; пот цурчэў з спацелых відаў, 11; (сьвіньня) рохкала, тыцкаючы лычам у стытнелую алешкавую жардзіну, 12; з-за струхнелае шулы варот высунулася хустка, 13; на палцы кіпець, зьбіты даўно, шчарнелы, 13; ейны загарэлы від чырванеў, 20; думаюць аб набалелым, 26; тупа выглядалі выцьвілыя вочы, 37; шэпчуць перасохлыя вусны, 47. Вялікае багацьце ў беларускай мове дзеяпрыметнікаў на -лы. 3) Хормы, як «памыўшыся» і «памыты». Пакрывіцку кажуць «я (ты, ён, яна, мы і г. д.) памыты (-ая), пакупаны, адзеты, апранены, паголены, пастрыжаны, апараны і г. д. толькі тады, калі хтось каго памыў, пакупаў і г. д., а калі сам хтось памыўся, адзеўся і г. д., дык Ka
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 84  ▶