Аляксандр Крывіцкі

Аляксандр Крывіцкі
Поўнае імя: Крывіцкі Аляксандр Антонавіч
Год народзінаў: 1927
Год смерці: 2017
Асноўная мова работ: Беларуская
Нарадзіўся 15 жніўня 1927 у вёсцы Залессе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічых навук (1959). Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1951). З 1952 працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Вёў навуковыя даследаванні ў галіне дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, лексікаграфіі. Аўтар працы «Наша родная мова» (1973). Сааўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Тураўскага слоўніка» (1982—87), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (1993—98), «Лексічных ландшафтаў Беларусі» (1995), вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку «Фанетыка беларускай мовы» (1984), «Беларуская мова для тых, хто гаворыць па-руску» (1990), «Падручнік беларускай мовы: Для самаадукацыі» (1994). Атрымаў дзяржаўную прэмію СССР 1971 года за ўдзел у комплексе работ па белаускай лінгвагеаграфіі.

Работы: 12

Назва Год Старонак
Чалавек. Тэматычны слоўнік 2006 577
Гавораць чарнобыльцы 1994 224
Народная лексіка 1977 289
Народная словатворчасць 1979 337
Раслінны свет: тэматычны слоўнік 2001 658
Тураўскі слоўнік. Том 1. А-Г 1982 257
Тураўскі слоўнік. Том 2. Д-К 1982 273
Тураўскі слоўнік. Том 3. Л-О 1984 313
Тураўскі слоўнік. Том 4. П-Р 1985 361
Тураўскі слоўнік. Том 5. С-Я 1987 425
З народнага слоўніка 1975 353
Жывёльны свет: тэматычны слоўнік 1999 242