ДАСТАЦЬ зак. Знайсці, застаць. Калі пайсьці да брыгадзіра ранічкай, дык можна дастаць яго дома.
ДЗЕ прысл. Куды.— Дзе ш ты едзіш, мае дзеткі? — У горат паеду, трэба тоя-сёя купіць.
ДЗЯВУЛЯ ж. Дзявуха; вялікая дзяўчынка. Такая дзявуля, а носіцца цэлы дзень па выганя з малымі.
ДЗЯЦІННЫ прым. Дзіцячы. Што ш гэта за сукенка. Дзяцінная!
ДЗЯЦІННЫ БАЦЬКА жарт. Пра мужчыну або дарослага хлопца, які любіць дзяцініцца. Як увідзя хто, як ты зь дзяцьмі носісься, дык і скажуць, што дзяцінны бацька.
ДОСЬ прысл. Даволі, досыць. Дось жа я нацярпелася ад яго.
ДУКТА ж. Гл. лінія. Па дукця даедзіш да баравога лесу.
ЁМКІ прым. Моцны, дужы. Многа еш, кап ткі ёмкая была, а ні такая, як перашчыкнуць. Аб'ёмны. Ёмкі мех пашыла на бульбу.
ЖАМЯРА ж. зборн. Драбяза (пра дзяцей). Куды ш ей на работу, калі жамяры поўна печ.
ЗАРЫЖЭЦЦА зак. Пачаць чырванець; стаць чырвоным, заірдзецца. Пакуль прыбех унук ад магазіна, дык зарыжэўся.
ЗАСУКАВАЦЬ незак., ЗАСУКАЦЬ зак. Закасваць. Засукавай рукавы і памагай бульбу пірабіраць. Засукала рукавы і як стой [хутка] навяла парадак.
ЗАХОДЛІВАЯ БУЛЬБА. Бульба з чорнымі валокнамі ў сярэдзіне. Сёліта бульба заходлівая.
ЗЬВЯСЬНЕЦЬ зак. Схуднець, змарнець. Нешта ты зьвясьнела, дзеткі, за гэты гот.
ЗЬЮДЗГАЦЬ зак. Вымазаць. Зьюдзгалі парасяты адзіяла, што вісела на варотах.
КАВАЛЬСКІ МЕХ. Пра лёгкага на пад'ём чалавека.
КАНАПЕЛЬКА ж. Дрыжнік. Карова нешта ні стала есьці, трэба даць ей канапелькі.
КАПЯЛЮШНІК м. Лопух. У нас многа капялюшніку ля плоту і ля лазьні.
КАЦІННЫ прым. Каціны. Кацінны гарадок — самае гарачае месца на печы. Як прыдзя зіма, дык дзет займая месца на кацінным гаратку.
КВЯЛІЦЬ незак., УКВЯЛІЦЬ зак. Дражніць, крыўдзіць. Цэлы дзень у хаця шум: квеляць анно дру
87 👁