гоя, дражнюць. Чую з двара, плача малая: нехта ш уквяліў.
КРЭСКА ж. Рыска. Хлопчык рабіў на сьнезя крэскі. Зімой у леся многа крэсачак ат птушыных сьлядоў.
КУБАТАРКА ж. Інкубатарная курыца. Сёліта ў мяне ўсе куры кубатаркі.
КУРНЯ ж. Мурканне. Псік! Завяла ўжо курню! Ото ні люблю.
КУРОСНЫ мн. Седала. Сягоньня куранятак трэба перанясьці на куросны на ноч.
ЛАНЬНЯ прысл. Мнагавата. Гляджу ў яе кошык, аш там ланьня баравічкоў ляжыць. Хоць нівялікі шнурок папаўся, алі сена будзя ланьня: трава густая, спорная.
ЛАТА, ЛАТОЧЫНА ж. Невялікі ўчастак. Не асталася нявыбранай невялікая лата бульбы і пад лесам. Нашла латочыну суніц, дык як ні відаць назьбірала слоік.
ЛАТВІНСКІ прым. Латвійскі, з Латвіі. Латвінскія прыяжджалі ў госьці на каляды. У нашым саўхозя ёсь каровы латвінскай пароды.
ЛАХАЎКА ж. Пляткарка. Яна ш такая лахаўка, у яе язык да пят.
ЛАХАЦЬ незак. 1. Гаварыць лішняе. Ня слухай, што яна лахая сваім доўгім языком. 2. Бегаць без патрэбы. Лепі дома што зрабіла п, а то лахая па вёсца.
ЛІНІЯ ж. Прасека. Гэтай лініяй праз бярэзнік можна выйсьці на бальшак.
ЛУНЬ, ЛУНЁК м. Невялікая дажджавая хмара. Хаця кап з гэтага луня дош ні пашоў, а то сапсуе сена.
ЛЫКІ мн. Басаножкі. Ні магу глядзець на гэтыя лыкі. Што гэта за абуваньня!
ЛЯНІШЧА н. 1. Поле, на якім рос лён. Тата на лянішчы варочае сена, што ўчора прывязьлі з балота. 2. Трава, якая засталася пасля таго, як вырвалі лён. Тата кося ўсю раніцу лянішча ля самых хутароў. Учора прывязьлі лянішча, сягоньня зложым яго ў пуні.
МАЛІЦЦА незак. Паводзіць сябе як малое дзіця, лічыць сябе малым. Бацьку па плечы вырас, а ўсё маліцца. Німа чаго маліцца, калі з-за пазухі валіцца. (Прымаўка.)
МІНЮТА ж. Мінута. Німашчыка навіт і мінюты пасядзець на выганя.
78 👁