ВЫКАШЧЫЦЬ зак. Выгарнуць (жар з печы). У нас кажуць і выгарнуць і выграпці, але часьцей мы гаворым, што с печы жар трэба выкашчыць.
ВЫСМАЛКІ толькі мн. Выжарына. У прошлым годзе быў недалёка ад нас пажар у лесе — так зарас такія высмалкі!
ВЫШАЛІЦЬ зак. Прагнаць. Во юрдыка сабралася, хопіць вам качацца па падлозе, а то ўсіх у момант вышалю.
ВЫШЫВАНКА ж. Вышыты ніткамі малюнак, які вешаюць на сцяну для ўпрыгожання. Вышыванку бяруць у рамку і вешаюць на сьцяну.
ВЯЗАЛЬНІК м. Тоўсты драўляны кручок для вязання. Цяперачы вязальнікаў у продажы німа. Гэта ў мяня быў вязальнік калісьці — тоўсты, добра ім вязаць, і акуляры не патрэбны.
ВЯТРУЖЫНА ж. Моцны вецер. Во, разыгралася вятружына, можа і дрэва паваліць.
ГАРЭЛЬНІК м. Гл. высмалкі. Так глядзець на гарэльнік цяшко — лесу ж німа.
ГЛІНЯНКА ж. Гліняная міска. Ідзі пазыч глінянку ў сусеццы, я сваю недзя згубіла.
ГЛУХІ прым. Пусты (пра хату). У Азеран некалькі глухіх хатаў стаіць: німа нікога там ці адзін чалавек жыве.
ГЛЫКНУЦЬ зак. Глытнуць. Паспрабуй сьмятанку, глыкні, хаця адзін глык зрабі — спадабаяцца.
ГНАЯК м. Жук-гнаявік. У гнаі гнаяк водзіцца. Бачыш, гнаякё вылазяць.
ГНІДНІК м. Свінакроп. Гніднік — гэта такая трава, другія кажуць сьвінакроп, хто як назаве.
ГНІЛЯК м. Драцянік. Гніляк бывая ў картоплі, ён вельмі цьвёрды, жаўтаваты ш чорнай галоўкай.
ГРУЧОЛЫ мн. Кавалачкі цвёрдай бульбы ў стоўчанай бульбяной кашы. Во зрабіла кашу — які ж гэта ком! Адны гручолы ў ім.
ГУБІНА ж. Грыб, які расце на ствале, на пні дрэва. У лесе многа можна знайсьці гэтых губінаў, але якая карысьць с тых грыбоў.
ГУШТАЛКА ж. Гушкалка. Калісьці мае малыя гушталіся на гэтай гушталцы, потым яна зламалася.
ДАЖЫНЬНІК м. Кавалак хлеба, які закопвалі пры дажынках. Дажыньнік закапвалі ў зямлю, а потым яго
114 👁