Старонка 10
◀ / 289 ▶
давалі яшчэ малому дзіцяці, кап яно хуччэй начало гаварыць — так, старэнькія казалі, трэба рабіць. ДАКАЗАЦЯЛЬ м. Сведка. Калі ў Дзятлаве быў сут, мой стары быў за даказацяля, казалі, што добро гаварыў. ДАРЫЎКІ толькі мн. Заканчэнне ўборкі льну. Дарыўкі хутко будуць — тады і атсьвяткуям іх. А яшчэ кажуць дабіркі. ДАСЕЯЛКІ толькі мн. Святкаванне заканчэння асенняй сяўбы. Можно казаць дасеялкі, а старыя часьцей кажуць дасеўкі, але ўсе гавораць, калі ўжо заканчваяцца асеньняя сяўба. ДАТЫЧКІ толькі мн. Канцы асновы, якія адразаюцца пасля датыкання кроснаў. Адрэш ты гэтыя датычкі, мо на што спатрэбяцца. На датычкі яшчэ кажуць датыкальныя канцэ. ДЗІКАР м. Камень для млына. Дзікар — цьвёрды камянь, яго шукалі ў гарах для млына, ён шоў на пшанічны памол, а просты камянь — на ржаны памол. ДЗЫБАК м. Прамая сцябліна розных траў. Глядзі, як аргіня ў мяне расьце, дзыбак, як той салдат. Дзыбак — гэто мы завем бадыльлё, калі яно стаіць прамо. ДЗЫБАКЕ мн. Казюлькі, якія бегаюць па паверхні вады. Дзыбаке маюць доўгія ногі і хуценько бегаюць па вадзе. ДЗЯПКА ж. Матыка з зубцамі. Дзяпка вельмі падыходзіць картоплю абрабляць. ДЗЯРНО н. Пырнік. Дзярно — гэта хоць дзяры яго, хоць не, уся роўна лезя. ДРАКУЦЬ м. Драсён. ДРАПКА ж. Гл. дзяпка. Васіль, пайдзі да Гэлі драпку пазыч мне. ЖАБНІК м. Від шчупака. Жабнікам у нас завуць шчупака, які доўгі і тонкі, а крыжняк — кароткі і тоўсты. ЖМАКІ толькі мн. Макуха. Патаўклі сём'ё, і жмакі асталіся, кудысьці надо спатрэбіць. ЖУЖАЛЕМ прысл. Вельмі хутка, моцна (цячы). Учора я неяк на цьвік стала, так кроў жужалем шла, так моцно, ніколі не бачыла. ЖЫЧКОВЫ прым. Ярка-чырвоны. Жычковы коляр вельмі прыгожы, ярка-чырвоны; я ўсё купляю жычковае. А кажуць так, жычковы ат слова жычка [стужка], як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 289 ▶