Старонка 11
◀ / 289 ▶
агонь чырвоная, яе калісьці завязвалі жарабяці, кап яно не баялася ўрокаў. ЗАКАТУЛАК м. Прамежак паміж печчу і сцяной. Куды гэто я свае ганучы паклаў? Мабыць, у закатулак засунуў, кап сушыліся. ЗАКАШЧЫЦЬ зак. Загарнуць (жар). Ужо час печ закрываць, закашчы жар у ямку. ЗАКРУТНЯ ж. Вяроўка ці скручаны дубец, чым прымацоўваецца аглобля да саней. Закрутню дрэнно зрабіў, неяк свабодно аглабля ходзіць. ЗАЛАЎКА ж. Заліў на рацэ ці возеры. Часьцей кажуць залаўка, але можно і затока. ЗАПАПРЫСКА ж. Палачка, пры дапамозе якой закручваецца вяроўка на возе з дрывамі. Запапрысак бывая дзьве, з імі ляхчэй увязаць вяроўкай ці ланцугом вос, на якім вязуць дровы. ЗАПАПРЫШЧЫЦЬ, ЗАПУПРЫШЧЫЦЬ зак. Закруціць вяроўку на возе з дрывамі пры дапамозе спецыяльных палачак. Канешне, увязваюць дровы вяроўкай ці ланцугом, але калі есьць запапрыскі, то ямчэй з імі ўвязваць. ЗАПІНЬКА ж. Кнопка. Запінька адляцела, трэба новую прышыць. ЗАСЕЯЛКІ толькі мн. Пачатак сяўбы азімых. Засеялкі пачаліся, можно будзя пагуляць. ЗАСУЛІЦЬ зак. Зрабіць што-н. дрэннае. Ён мне такое засуліў, што ўсё жыццё плачу і плачу. ЗАХАБІНА ж. Ухаба. У нас каля дома такая захабіна, што могуць сані не толькі занесьці, але перавярнуцца. ЗАШЧАПІЦА, ЗАШЧАПКА ж. Клін для ўмацоўвання пярэдняга навоя. Нешта коло свабодно ходзіць, трэба зашчапіцай прыціснуць. ЗАШЧЫТА ж. Загарадка вакол каменя ў млыне. ЗДУХА ж. Выжарына. Здуха чыстая, там травы німа, але як да яе дабрацца па балоце? ЗДУХАВІНА ж. Гл. здуха. У нас на балоце есьць здухавіны, можно ў іх нават глядзецца, але дайсьці да іх цяшко. ЗЕЛІВА н. Раска. Наша возера азеранскае амаль усё пакрыта зелівам, а некаторыя кажуць жабурэням. ЗНОЙКА прысл. Ярка. Гарыць знойка, гаварылі раней пра лучыну, а зарас так кажуць пра лампачку.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶