Старонка 12
◀ / 289 ▶
ЗЬЛІПАК м. Дрэва з двума стваламі. Зьліпак — гэта калі два ствалэ з аднаго кораня тырчаць, але такія дрэвы рэтко бываюць. ЗЬЛІПКІ толькі мн. Гліняныя гаршчочкі-спарышы. Зьліпкі, ці спарышэ, калісьці ў мяне былі, вы бы паглядзелі, але, на жаль, зарас не робяць зьліпкаў. ЗЯВАНЯ н. Пазяханне. Нешта зяваня разьбірая, мо класьціся спаць? ІВЯНЬ м. Гл. веянь. Была на вуліцы, такі там івянь на бярозе. ІКРАЧ м. Ікра рыбы. КАДАУБЯНЬ м. Лодка, выдзеўбаная з суцэльнага тоўстага ствала дрэва. Кадаўбянь — гэта даўней казалі, а зарас больш кажуць човен, але ўсё — лотка з дзеравіны. КАЛЬЦО н. Абручы ў нерацэ. У нас мало кажуць каблук, а ўсё кальцо ў нерацэ. КАМОРКІ толькі мн. Складкі (у смаржках). У смаржкох заўсёды бываюць каморкі, як складачкі нейкія. КАНОПНЫ прым. Канапляны. Канопнае семяно добро на масло, калі выціскаць яго. КАНЯ м. Гл. баняк. Гэта такі бідон — каня, у ім малако возяць. КАПЯНКА ж. Малая капа сена. Вунь капянка стаіць, і яе патрэбна ўбраць, а то дошч находзіць. КАРАБЭ толькі мн. Маршчыны на твары. Колькі табе гадкоў, дзяўчына? Нешта і карабоў не відаць. КАРЧУШКА ж. Недагарэлае палена дроў. Выкінь ты гэту карчушку, а то печ доўго не закрыяш. КАСТРАМА ж. Цвёрдыя адходы пры апрацоўцы льну. Адны кажуць на цьвёрдыя атходы кастрама, а другі скажа кастра, кастрыца. КАЦУБЕШКА ж. Гл. карчушка. Як гэта ты паліш у печы — адны кацубешкі ляжаць. КАЧАНКА ж. Калыска, якая стаіць на падлозе. Кап дзіця не плакало, калыску гэту качаюць, таму і называюць качанка. КАШУЛЬКА ж. Абалонка лічынкі пчалы. Кашулька ад лічынкі ідзе толькі ў ашчыны. КОШЧЫЦЬ незак. Драпаць зямлю (пра курэй). Вунь, куры граткі кошчаць, ідзі выгані, а то нічога не вырасьце.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁
◀ / 289 ▶