Старонка 8
◀ / 289 ▶
ку на галаву як трэба, каб брызгуле было відаць, а то акруціла абы-як. БУБЛІКІ мн. Бутоны. Вунь якія бублікі на кусьце! На бублікі ў нас яшчэ кажуць пупяхе. БУНТ м. Скрутак ільновалакна пасля апрацоўкі на грэбені. Пасьля грэбеня валакно скручваяцца ў бунтэ, ці зьвяскі. ВАДЗЯК м. Дажджавы чарвяк. Пайду вадзякоў накапаю, вадзяк добро на рыбалку. ВАХТА ж. Вір, падводная яма. Вунь, глядзі, нейкая вахта, дна не відаць. ВЕРАЎЧАНКА ж. Ручка ў вядры, зробленая з вяроўкі. У нас вераўчанкі да вёдраў вельмі добра робяць, крапчэй за жалезныя. На іх кажуць і почапкі, але рэтко. ВЕЯНЬ, ВІЯНЬ м. Белая намаразь, якой пакрываюцца дрэвы зімой. Калі ўзімку велькія маразэ, веянь на дрэвах вісіць. ВОПАЦЬ ж. Эпілепсія. Вопаць — гэта падучая хвароба, цяшкая вельмі, яна кідая чалавека, ён ляжыць і б'ецца. ВУСЯЛЬНІЦА ж. Вусень (матыля). Матыль робіцца з вусяльніцы. ВУШЛАЧКА ж. Курыца, у якой па баках галавы вырастае чубок. Вушлачка і чубатка — яны падобны адна да аднэй, толькі ў вушлачкі чупкі вырастаюць па баках галавы, а ў чубаткі сьпераду чубок. 2. Зімовая шапка з вушамі. У нас зімову шапку з вушамі называюць вушлачкай. ВЫБОЙ м. часцей мн. ВЫБОІ. Яма, выбоіна на саннай дарозе. Каля Дварца такія выбоі на дарозе, што і алтобус можа перакуліцца. ВЫГРАБІНЫ толькі мн. Амецце. ВЫДАЧА ж. Пасаг (маёмасць і грошы). Я выходзіла замуш, дак бацька доў добру выдачу, а цяперачы ляхчэй выходзіць дзяўчатам. ВЫДЫМІЦЬ зак. Вытрымаць цыбулю зімою ў цёплым месцы (каля печы). Кап цыбуля не пайшла ў стрэлкі, яе патрэбна выдыміць каля печы, трымаць яе там, яна будзя крапчэйшая. ВЫДЫМЛЕНЫ прым. Вытрыманы зімою ў цёплым месцы (каля печы). Для пасаткі лепяй выдымленая цыбуля, якая выдымілася каля печы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶